Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь збіраецца выкарыстоўваць балтыйскія парты для транспартоўкі нафты з Венесуэлы і Ірана 17:05, 21/02/2007
Балтыйскія партовыя тэрміналы плануецца задзейнічаць для транспартоўкі венесуэльскай і іранскай нафты ў Беларусь. Пра гэта журналістам паведаміў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Пад яго старшынствам сёння ў Віцебску праходзіць выязное паседжанне Камісіі па падвышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі.
Вядома, пытанне транспартоўкі нафты цераз балтыйскія партовыя тэрміналы другаснае – найперш неабходна вырашыць, калі і адкуль браць нафту, падкрэсліў Уладзімір Сямашка. Ён адзначыў, што Беларусь вядзе працу па выведцы і даследаванню нафтаносных раёнаў у Венесуэле і Іране. Пачаць здабычу нафты там плануецца праз 3–4 гады. Тады балтыйскія партовыя тэрміналы і будуць запатрабаваныя, пачнецца аднаўленне транспартнай структуры, напрыклад, нафтаправода Вентспілс–Наваполацк, паведамляе БЕЛТА.
Цяпер задзейнічаць прыбалтыйскія партовыя тэрміналы эканамічна невыгодна, бо расейская нафта з наяўнай увазной пошлінай $53 за тону абыходзіцца Беларусі танней, чым калі б яна куплялася на сусветных біржах, растлумачыў Уладзімір Сямашка.