Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28        


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Саюз левых партый выступае супраць пераносу Кангрэса
12:47, 21/02/2007

Саюз левых партый (СЛП) выступае супраць пераносу Кангрэса дэмакратычных сілаў, які запланаваны на 17–18 сакавіка. Такое рашэнне было прынятае на паседжанні выканкама СЛП у Менску 20 лютага, паведаміў БелаПАН адзін з сябраў выканкама, які выконвае абавязкі старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч.

З ініцыятывай пераносу даты правядзення КДС на травень 2007 года выступіў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка ў праекце дамовы пад назвай “Кампраміс дзеля адзінства”.

Як заявіў А.Ляўковіч, для пераносу даты КДС “няма ніякіх падстаў”. “Калі пераносіць дату правядзення КДС, гэта можна рабіць бясконца – аж да наступнай прэзідэнцкай кампаніі. Выбары прэзідэнта ў 2006 годзе даўно прайшлі, а вынікі гэтай кампаніі дагэтуль не падведзеныя”, – заявіў суразмоўца БелаПАН.

“Мы праводзім ужо не першы кангрэс, але ніколі на ім не падводзім вынікі, што павінна рабіцца абавязкова. Трэба, урэшце, разабрацца, хто і як працаваў, паглядзець, хто ёсць хто, калі мы лічым сябе адказнымі палітыкамі. А так кожны робіць ацэнкі сам для сябе: выйгралі кампанію, прайгралі кампанію. Пэўных вынікаў, як спрацавалі палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі, што ўваходзяць у дэмакратычную кааліцыю, няма. Атрымоўваецца, што ўсё працавалі, а вынік – нулявы”, – сказаў А.Ляўковіч.

Нагадаем, у Саюз левых партый уваходзяць Партыя камуністаў Беларуская, Беларуская партыя жанчын “Надзея” і БСДП (Грамада). 14 лютага Міністэрства юстыцыі заявіла пра адмову ў дзяржаўнай рэгістрацыі СЛП у сувязі з грубым парушэннем парадку яго стварэння. Партыі, якія стварылі саюз, маюць права абскардзіць рашэнне Міністэрства.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: