Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сенат Польшчы прыняў зварот з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітвязняў 13:45, 21/02/2007
Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, Сенат Польшчы аднагалосна прыняў сёння зварот да беларускіх улад з заклікам неадкладна вызваліць экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна і іншых беларускіх палітвязняў. Ініцыятарам прыняцця рэзалюцыі выступіў сенатар Стэфан Неселоўскі.
Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін быў прысуджаны да 5,5 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю масавай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 25 сакавіка 2006 года. У калоніі палітвязень цягам 53 дзён трымаў галадоўку пратэсту з патрабаваннем разгледзець сітуацыю ў Беларусі ў Радзе бяспекі ААН.
У Беларусі таксама асуджаныя за палітычную дзейнасць лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, моладзевыя лідэры Павал Севярынец і Артур Фінькевіч, праваабаронца Кацярына Садоўская, прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў.