Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Юрыя Сівакова чакаюць у судзе
09:57, 21/02/2007

Сёньня ў судзе Фрунзенскага раёну Менску мае пачацца папярэдняе слуханьне ў справе паводле пазову грамадзкай актывісткі Валянціны Сьвяцкай да экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Сівакова і часопіса “Журнал специального назначения”. Праз суд cпадарыня Сьвяцкая дамагаецца абароны гонару і годнасьці ў зьвязку з публікацыяй у часопісе артыкула “О чести”, аўтарам якога зьяўляецца генэрал Юры Сівакоў.

Падставай для звароту ў суд стала тое, што разважаючы пра гонар афіцэра, аўтар артыкулу – былы міністар унутраных справаў і спорту, генэрал Юры Сівакоў – спасылаўся на прыклад вядомых палкаводцаў, у тым ліку Гітлера.

“Браць Адольфа Гітлера і прапаноўваць ягоныя вытрымкі ў якасьці ўзору для афіцэраў унутраных войскаў Рэспублікі Беларусь, я лічу, што гэта ганьбіць гонар і годнасьць ня толькі афіцэраў, але і кожнага грамадзяніна Беларусі. Бо тое, што перажыла Беларусь падчас другой усясьветнай вайны,-- мала краін знойдзецца, якія так страшэнна пакутавалі. Нельга сёньня жыць у Беларусі і пляваць у твар гэтай самай краіне”, -- сказала Сьвяцкая ў интэрв’ю “Радыё Свабода”.

Часопіс з артыкулам “О чести” выйшаў з друку ў жніўні мінулага году. З пазовам у суд Валянціна Сьвяцкая зьвярнулася неўзабаве пасьля гэтага, але ў Фрунзенскім раённым судзе прымаць пазоў адмаўляліся да тае пары, пакуль заяўніца не паскардзілася ў вышэйшую інстанцыю – Менскі гарадзкі суд.

У дзяржаўных структурах ніяк не адрэагавалі на згаданы артыкул. У грамадзтве ж меркаваньні аўтара і выдаўцоў не падзяляюць многія людзі, у тым ліку прафэсійны вайсковец, былы міністар абароны Павал Казлоўскі.

“Паважаючы сябе, афіцэр, генэрал ня мае права падаваць прыклад ці спасылацца на Гітлера ня важна ў якім кантэксьце. Я лічу, што гэта вельмі нізка для асобы, якая носіць афіцэрскае званьне. Потым, той, які ў свой час сам не зьяўляўся прыкладам, ня мае права разважаць пра гонар і годнасьць генэрала і афіцэра”, -- заявіў экс-міністр у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Юры Сівакоў пасьля перамогі Лукашэнкі на выбарах 1994 году ў розныя гады займаў пасады міністра ўнутраных спраў, намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, міністра спорту. У верасьні 2004 года Эўразьвяз прыняў рашэньне аб забароне выдачы віз шэрагу вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў Беларусі, падазраваных у прыналежнасьці да зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў, у тым ліку Юрыю Сівакову.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: