Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Украінскі бок пацвярджае сустрэчу Юшчанкі і Лукашэнкі 17:48, 21/02/2007
Неўзабаве павінна адбыцца сустрэча прэзідэнтаў Украіны і Беларусі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Кіеве паведаміў намеснік кіраўніка Сакратарыята прэзідэнта Украіны Аляксандр Чалы, паведамляе карэспандэнт «Нового Региона». Чалы распавёў, што дата сустрэчы пакуль што ўдакладняецца па дыпламатычных каналах.
Аднак службоўца пацвердзіў, што адной з галоўных тэмаў перамоваў паміж Віктарам Юшчанкам і Аляксандрам Лукашэнкам стане прапанова літоўскага прэзідэнта Валдаса Адамкуса, які раней заяўляў пра неабходнасць сумесна з Беларуссю і Украінай распрацоўваць новыя шляхі забеспячэння нафтай, альтэрнатыўныя расейскім.
“Беларусь і Літва – гэта нашы суседзі, і, натуральна, што пытанне, якое паставіў Адамкус, будзе абмяркоўвацца на гэтых перамовах”, – сказаў Чалы.
Ён таксама паведаміў, што Віктар Юшчанка мае намер рабіць “пэўны ўплыў” на прэзідэнта Беларусі з мэтай дэмакратызацыі Аляксандра Лукашэнкі.
“Украіна як дэмакратычная і дружалюбная краіна ў праве здзяйсняць пэўны ўплыў на беларускае грамадства і кіраўніцтва ў рамках крокаў большай дэмакратызацыі кіраўніцтва і грамадства Беларусі”, – заявіў Чалы.
У той самы час, ён заявіў, што паглыбленне стасункаў Беларусі і Украіны, якое назіраецца ў апошні час, не звязанае з ахаладжэннем паміж Масквой і Менскам.
“Не, гэтыя рэчы не звязаныя. Узмацненне стасункаў Украіны і Беларусі не звязанае з ахаладжэннем стасункаў Беларусі і Расеі”, – сцвярджае Чалы.