Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрыемствы паліўнай прамысловасці зніжаюць аб’ёмы вытворчасці
12:09, 21/02/2007

Беларускія прадпрыемствы паліўнай прамысловасці ў студзені 2007 года знізілі аб’ём вытворчасці на 0,4 адсотка ў параўнанні з студзенем 2006 года – да 851,8 млрд. рублёў. Пра гэта паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу.

Па інфармацыі Мінстата, у студзені прадпрыемствамі нафтаперапрацоўчай прамысловасці выраблена прадукцыі на 801,4 млрд. рублёў, што на 0,2% больш за студзень 2006 года. Выраблена 291,3 тыс. тон аўтамабільнага бензіну (на 8,1% больш), 494 тыс. тон дызельнага паліва (на 4,9% больш) і 537,1 тыс. тон топачнага мазуту (на 14,2% менш), паведамляе БелаПАН.

За студзень гэтага года ў краіне здабылі 148,3 тыс. тон нафты, або на 1,1% менш, чым у студзені 2006 года. Аб’ём вытворчасці ў супастаўных цэнах склаў 41,5 млрд. рублёў (на 1,2% менш).

Запасы гатовай прадукцыі ў паліўнай прамысловасці на 1 лютага 2007 года склалі 75,3 млрд. рублёў, або 13,8% да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці. За месяц запасы гатовай прадукцыі павялічыліся на 11,4%.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі прадпрыемстваў галіны ў 2006 годзе склала 29,3% (31,2% – у студзені 2006 года) – гэта самы высокі паказчык сярод галін прамысловасці. Рэнтабельнасць продажу склала 17% (19,8%). Доля стратных прадпрыемстваў у галіне ў 2006 годзе была на ўзроўні 24,3%, павялічыўшыся за год на 21,6%.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць за мінулы год склалася на ўзроўні 11,6 млрд. рублёў. За месяц гэты паказчык павялічыўся на 96,6%, а з пачатку года – на 78,5%. Дэбіторская запазычанасць склала 23,8 млрд., павялічыўшыся за месяц на 40%, а з пачатку года паменшылася на 33,5%.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: