Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З пачатку тыдня ў «Народную волю» званiлi чытачы i прасілi ўдакладнiць iнфармацыю пра чарговае павышэнне цэн на бензiн. Журналісты спаспрабавалi...
“Аптовыя цэны на нафтапрадукты i рознiчныя цэны на нафтапрадукты, якiя рэалiзуюцца праз аўтазаправачныя станцыi, з 1 сакавiка 2007 года павышацца не будуць”, — пра гэта газэте заявiў намеснiк начальнiка ўпраўлення канцэрна “Белнафтахiм” Вiктар Азараў. Варта нагадаць, што з лiстапада 2006 года ўжо тройчы павышалiся аптовыя кошты на нафтапрадукты i рознiчныя цэны на нафтапрадукты, якiя рэалiзуюцца праз АЗС. Апошняе павышэнне адбылося з 20 студзеня 2007 года — у сувязi з ростам коштаў на нафту з-за ўвядзення мытнай пошлiны на нафту з боку Расii. Менавiта так патлумачыў апошнi рост цэн на аўтамабiльнае палiва канцэрн “Белнафтахiм”.
Вiктар Азараў сцвярджае, што нiчога не чуў пра чацвёртае па лiку павышэнне цэн на нафтапрадукты з 1 сакавiка, пра якое ходзяць чуткi ў народзе. “Калi з`яўляецца падобнае рашэнне, тады я аператыўна размяшчаю падобную iнфармацыю на сайце канцэрна ”Белнафтахiм". Падобныя рашэннi нiякiм чынам не могуць прамiнуць мяне. А я пакуль што нiякiх рашэнняў цi праектаў рашэнняў пра рост цэн не бачыў", — зазначыў В.Азараў.
Мiж iншым, 20 лютага блiзкае да ўраду iнфармацыйнае агенцтва “Iнтэрфакс” паведамiла, што “ў Беларусi з сакавiка чакаецца павышэнне стаўкi акцызаў на нафтапрадукты”. Вiктар Азараў, аднак, i тут адказаў лаканiчна: “Я не бачыў гэтай iнфармацыi i пра павышэнне стаўкi акцызаў нiчога не чуў”.