Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чарговае падвышэнне коштаў на навучанне ў БДУ
14:26, 22/02/2007

Чарговае падвышэнне коштаў на навучанне ў БДУ. Гэтым разам указам рэктара кошты ў залежнасьці ад спэцыяльнасьці падвышаюцца на 30-35$.

Прапануецца і новая схема аплаты. Для гэтага трэба заключыць новае пагадненьне (мінулае заключалі у верасні 2006), дзе замест схемы 4*25% прапануецца аплата 30%+20%+20%+30% з-за чаго у гэтыя тры месяцы аплата падаецца зніжанай, паведамляе сайт www.studenty.by.

Нагадаем, што мінулае падвышэньне было літаральна паўгады таму і склала ў сярэднім 300$, тады і былі заключаны новыя дамовы, якія гэтым месяцам прапануецца скасаваць на новыя. Галоўным жа аргументам для падвышэньня коштаў была, на думку рэктара, вялікая адрознасьць у плаце за навучаньне ў ВНУ паміж Беларусьсю і краінамі Эўропы.

Між тым, у большасьці краін Эўропы навучаньне адбываецца на бюджэтнай аснове, а ў краінах дзе навучаньне зь бюджэтнага перавялі на платнае (Аўстрыя) кошт за навучаньне складае 800 эўра.

У БДУ студэнты плоцяць больш за 1000 даляраў ЗША. Між тым умовы навучання нельга назваць Эўрапейскімі. На большасьці факультэтаў навучаньне адбываецца ў перапоўненых аўдыторыях, касмэтычны рамонт звычайна супадае з навучаньнем ці сэсіяй, а платнікаў набіраюць як дадатак да бюджэтных групаў.

Трэба заўважыць, што падвышэньне коштаў тычыцца і пятых курсаў, якія ўжо здалі апошнюю сэсію і фактычна больш не навучаюцца ува універсітэце (яны не карыстаюцца паслугамі выкладчыкаў, бо лекцыі для іх больш не чытаюцца, так як у іх засталася толькі дыплёмная работа і дзяржіспыты.)


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: