Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэмакраты стварылі пагаджальную камісію
18:52, 22/02/2007

Сябры Палітычнай Рады дэмакратычных сілаў не вызначыліся з часам правядзення Кангрэса дэмакратычных сілаў. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка. З прапановай перанесці кангрэс на 2008 год сёння на чарговым паседжанні палітрады выступілі Еўрапейская Кааліцыя і арганізацыя “Малады Фронт”. Партыя БНФ працягвала настойваць на тым, што кангрэс трэба праводзіць у траўні гэтага года. Партыя камуністаў Беларуская і Саюз левых партый па-ранейшаму выступалі за неабходнасць праводзіць яго ў сакавіку. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька прапанаваў рыхтаваць Кангрэс у працоўным парадку па тых пунктах, якія не выклікаюць спрэчак. Лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч гатовы ўдзельнічаць у Кангрэсе, але толькі ў тым выпадку, калі там будзе абірацца лідэр з шырокімі паўнамоцтвамі.

У сувязі з гэтым сёння было прынятае рашэнне стварыць пагаджальную камісію, у якую ўвойдуць прадстаўнікі розных палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Да суботы, 24 лютага, плануецца сабраць усе прапановы наконт таго, калі праводзіць кангрэс і ці варта яго праводзіць увогуле. Усе гэтыя прапановы і разгледзіць пагаджальная камісія.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: