Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Шкуру Гітлера выставілі на ўсеагульны агляд (Фота)
11:08, 22/02/2007

Ізраільскі мастак Боаз Арад прадставіў у Цэнтры сучаснага мастацтва ў Тэль-Авіве інсталяцыю, якая імітуе скурнае покрыва фюрэра, стылізаванае пад шкуру забітай жывёліны.

Зробленая з сінтэтычных матэрыялаў “шкура” Гітлера знаходзіцца ў пакоі Паляўнічых за нацыстамі. Часткай інсталяцыі з’яўляецца таксама рознакаляровая асіметрычная свастыка, намаляваная на сцяне.

Боаз Арад кажа, што менавіта такім спосабам спадзяваўся паказаць свету, “якія шрамы пакінуў Халакост у душах ізраільцян, а таксама звярнуць увагу на злоўжыванне Халакостам, якое на жаль мае месца, у дадзеным выпадку – яго ператварэнне ў насценнае ўпрыгожванне”.


Арад сцвярджае што яго праца – гэта ўвасабленне таго, што зрабіў бы паляўнічы за нацыстамі, атрымаўшы апошні, галоўны прыз – фюрэра.

Паляўнічы за нацыстамі – гэта прыватная асоба або група людзей, якая збірае інфармацыю і высочвае былых нацыстаў, каб яны панеслі пакаранне за ваенныя злачынствы і за Халакост. Самы вядомы паляўнічы за нацыстамі – Сымон Візенталь, які выжыў і нацысцкіх канцлагерах. Ён сканаў у верасні 2005-га на 97–м годзе жыцця. Дзейнасць створанага ім цэнтра дапамагла перадаць правасуддзю больш як тысячу нацысцкіх ваенных злачынцаў, у тым ліку Адольфа Эйхмана, ідэолага “канчатковага рашэння габрэйскага пытання”, гэта значыць, поўнага знішчэння габрэяў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: