Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Італьянскі прэм’ер Рамана Продзі падаў у адстаўку
09:55, 22/02/2007

Прэм’ер-міністр Італіі Рамана Продзі падаў прашэнне аб сваёй адстаўцы, паведаміла ў сераду ўвечары AFP.

22 лютага прэзідэнт Джорджа Напалітана правядзе кансультацыі з лідэрамі прадстаўленых у парламенце партый з мэтай вырашыць, ці прымаць адстаўку кіраўніка ўрада. Як заявілі ў прэзідэнцкай прэс-службе, Напалітана пакуль не мае намеру афішаваць сваё меркаванне наконт рашэння Продзі.

Італьянскі прэм’ер вырашыў пакінуць сваю пасаду пасля таго, як у сераду Сенат не ўхваліў яго прапаноў наконт далейшага ўдзелу краіны ў аперацыях НАТА ў Афганістане. Продзі прапаноўваў паслаць туды дадатковы кантынгент грамадзянскіх спецыялістаў, адначасова скараціўшы колькасць вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях супраць руху “Талібан”.

За ініцыятыву кіраўніка кабінета выказаліся 158 сенатараў пры неабходных 160 галасах, супраць яе прагаласавалі 138 парламентараў.

Адразу пасля вынікаў галасавання апазіцыя патрабавала неадкладнай адстаўкі ўрада, які ўзначальвае левацэнтрысцкая кааліцыя.

“Большасці больш няма. Урада Продзі таксама больш няма. Ён праваліўся ў Сенаце”, – заявіў сябра партыі Forza Italia сенатар Рэната Шыфані (Renato Schifani).

Яшчэ раней у знак пратэсту супраць вынікаў унутранага галасавання па Афганістане міністэрскія крэслы пакінулі два сябры Камуністычнай партыі і адзін прадстаўнік партыі “Зялёных”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: