Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Непаўналетняга сына Валерыя Леванеўскага затрымалі з улёткамі 18:04, 22/02/2007
Чатырнаццацігадовага Антона Леванеўскага затрымала ахова гарадзенскага рынку “Карона”. Гэта адбылося 21 лютага, калі хлопец раздаваў улёткі з паведамленьнем пра плянаваны ў Менску мітынг прадпрымальнікаў.
Антона перадалі міліцыянтам. Адзін зь іх, паводле Валерыя Леванеўскага, каб давесьці хлопца да дзяжурнай машыны, надзеў яму на адну руку кайданкі. У машыне, да якой было каля ста мэтраў, кайданкі зьнялі. Хлопца даставілі ў Ленінскі райаддзел міліцыі Горадні, а пазьней, на просьбу бацькі, прывезьлі дадому, паведаміла “Радыё Свабода”.
Валеры Леванеўскі зазначае, што пратаколу затрыманьня і канфіскацыі ўлётак не складалі. Усё гэта разам з ужываньнем кайданкоў ён лічыць парушэньнем. Паводле ягонага патрабаваньня міліцыя правярае здарэньне.