Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Камунальныя плацяжы вырасьлі больш, чым абяцаў Лукашэнка
09:54, 22/02/2007

Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі пацьвердзіла, што тарыфы на платныя паслугі насельніцтву ў студзені зноў павялічыліся. І, калі аналізаваць лічбы, значна больш, чым было абяцана ўрадам і кіраўніком Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода». Аляксандар Лукашэнка публічна абяцаў, што рост камунальных плацяжоў цягам 2007 году не перавысіць 5 даляраў. Але ужо ў першы месяц году гэты паказчык перавыкананы.

Тыдзень таму беларусы атрымалі так званыя жыроўкі за студзень. У параўнаньні з папярэднім месяцам сумы павялічылася не менш чым на 10 даляраў. Гаворыць эканаміст, былы кіраўнік гарадзкога ўпраўленьня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Іван Анташкевіч.

"У мяне розьніца па квартплаце 27 тысяч. Гэта ужо больш за 10 даляраў. Ясная справа, што улады ня выканаюць абяцанку -- з улікам агульнага фінансавага становішча ў краіне, якое пагоршылася на 5 мільярдаў даляраў ў параўнаньні з 2006 годам. Гэта прыкладна 40 адсоткаў бюджэту краіны. А тое, што адбываецца зараз з паслугамі ЖКГ, то за месяц яны падаражэлі больш, чым было абяцана за год".

У сярэднім рост жыльлёва-камунальных паслугаў у студзені ў параўнаньні са сьнежнем склаў 12 адсоткаў. Электраэнэргія падаражэла на 20%, газ -- на 20, тарыфы на ацяпленьне павялічыліся на 14 з паловай адсоткаў. Сітуацыю ацэньвае эканаміст Леаніда Злотнікаў:

"Але ж, я мяркую, гэта не апошняе падаражаньне ў гэтым годзе. Калі кіраўнік дзяржавы казаў пра падвышэньне на 5 даляраў у год, а ў студзені ужо павялічылі больш, то гэта азначае, што ўвесь ліміт выбралі. Ужо ў гэтым годзе нельга павышаць тарыфы. Усё, увесь ліміт гадавы выбраны. І кожны месяц мы будзем плаціць, як у студзені. Але вось гэтаму я ня веру. Жыцьцё сёлета будзе цяжкае, і для ўраду, і для бюджэту".

Не выказаў аптымізму і эканаміст Іван Анташкевіч:

"Я прагназую да лета супэркатастрафічную сітуацыю. Краіна можа дайсьці да таго, што летам пачнуцца агульнафінансавыя збоі, калі парушыцца наагул фінансавае становішча ў сфэры банкаў, могуць адбыцца парушэньні грашова-крэдытных адносін, і тады мы пойдзем да магчымага дэфолту".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: