Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэа Рыгоні: «Хацелася б, каб Беларусь пачала рухацца ў бок Еўропы»
10:17, 22/02/2007

Новы спецдакладчык Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы па Беларусі, дэпутат італьянскага парламента, сябра кіроўнай партыі Італіі Андрэа Рыгоні, які збіраецца, па некаторых дадзеных, неўзабаве наведаць з візітам Менск, даў інтэрв’ю аглядальніку “БелГазеты” Віктару Марціновічу.

– Чаму ПАРЕ ў чарговы раз змяніла асобу спецдакладчыка па Беларусі?

– Таму, што папярэдні спецдакладчык па сітуацыі ў Беларусі больш не з’яўляецца сябрам Парламенцкай Асамблеі.

– Чаму прызначылі менавіта вас?

– Увогуле, напярэдадні паседжання ў Парыжы 13 лютага я сам папрасіў сваіх калегаў з Палітычнага камітэту аб прызначэнні на гэтую пасаду.

– Як вы ставіцеся да працы, якая мае быць, і якой бачыце сваю ролю?

– Вельмі важна пачаць працу з тлумачэннем сапраўднай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі. Асабліва гэта тычыцца становішча з дэмакратычнымі стандартамі, павагі свабоды слова, ступені свабоды СМІ, незалежнасці судовай сістэмы. Гэта ўсё трэба па-новаму ацаніць, высветліць сітуацыю.

– Чаму вы папрасілі аб прызначэнні на пасаду? Вы калі-небудзь былі ў Беларусі?

– Так, я наведаў вашу краіну ў 2006 годзе. Я быў міжнародным назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах у сакавіку.

– Ці праўда, што ваша прызначэнне азначае новае, мякчэйшае стаўленне Еўропы да праблем палітычных знікненняў, пераследу апазіцыі ў параўнанні з тым, якое прапаведаваў папярэдні дакладчык, спадар Пургурыдас?

– Я думаю, што вельмі важна прасоўваць дэмакратычныя ператварэнні ў Беларусі. І спадзяюся ўбачыць больш гатоўнасці да гэтага працэсу з боку службоўцаў. Хацелася б, каб Беларусь пачала рухацца ў бок еўраструктур, у прыватнасці Рады Еўропы і ЕЗ.

– Ці праўда, што на сустрэчы ў Парыжы, дзе адбылося ваша прызначэнне, быў абмеркаваны новы падыход ПАРЕ да сітуацыі ў Беларусі?

– Так.

– Які ён?

– На маю думку, мы павінны прапанаваць беларускім уладам больш шырокі дыялог. У той самы час Еўропа павінна весці дыялог не толькі з рэжымам, але і з палітычнай апазіцыяй, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і няўрадавых арганізацый.

– У чым вы бачыце галоўную задачу сваёй працы на пасадзе спецдакладчыка?

– Самыя важныя задачы – папулярызацыя каштоўнасцяў Рады Еўропы ў Беларусі, арганізацыя і падтрымка дыялогу, а таксама інтэнсіфікацыя кантактаў паміж людзьмі, садзейнічанне ўзаемадзеянню паміж рознымі грамадскімі групамі.

– Што вы думаеце пра змест дыялогу? У якіх умовах і пра што ён павінен весціся?

– Вынік, якога мне хацелася б дамагчыся, – старт новага вітка ўзаемінаў паміж Еўропай і Беларуссю ва ўсіх сферах. Еўропа і Беларусь павінны аднавіць поўнамаштабнае супрацоўніцтва. Але грунтавацца гэты працэс павінен не толькі на нашых узаемных жаданнях рухацца насустрач адзін аднаму, але і на прыняцці Беларуссю каштоўнасцяў Рады Еўропы.

– А што Еўропа можа прапанаваць Беларусі і якіх пэўных крокаў чакае ад нашых улад, партнёраў па дыялогу?

– Ёсць некалькі крокаў па арганізацыі перамоўнага працэсу, у тым ліку крокаў, якія мусіць зрабіць менавіта беларускі бок. Адным з запатрабаваных дзеянняў з’яўляецца адкрыццё ў Менску афіцыйнага прадстаўніцтва Рады Еўропы. Ужо накіраваны адпаведны запыт ПАРЕ. У якасці іншых мераў, якія спрыяюць дыялогу, можна назваць інтэнсіфікацыю абменаў, у тым ліку акадэмічных, паміж маладымі людзьмі Беларусі і іншых еўрапейскіх краін. Добрым крокам было б спрашчэнне працэдур выдачы віз, што дазваляла б еўрапейцам заязджаць у Беларусь, а беларусам наведваць Еўропу.

Безумоўна, арганізацыя дыялогу паміж Беларуссю і Еўропай, адаптацыя каштоўнасцяў Рады Еўропы для Беларусі – працэс складаны, ён запатрабуе шмат часу. Але, я перакананы, бакі павінны дэманстраваць жорсткасць у яго ажыццяўленні. Гэта ў нашых узаемных інтарэсах.

ДАВЕДКА “БелГазеты”. Андрэа Рыгоні нарадзіўся ў Мілане ў 1960 годзе. Працаваў падатковым кансультантам, аўдытарам і журналістам. Быў сенатарам, сябрам бюро камітэта Сената па міжнародных стасунках і міграцыі. Кіраўнік італьянскай дэлегацыі ў ПАРЕ, сябра парламенцкай групы Margherita-DL-L’Ulivo. З кастрычніка 2006 года – намеснік старшыні ПАРЕ. Прадстаўляе партыю Margherita – левацэнтрысцкі блок, блізкі да дзейнага прэм’ер-міністра Італіі Рамана Продзі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: