Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч: Я за рэальнае аб’яднанне і эфектыўную дзейнасць
11:26, 23/02/2007

Сайт Telegraf.by змясціў артыкул лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, у якой палітык распавядае пра сітуацыю, якая склалася сёння ў дэмакратычных сілах.

Сёння крызіс у кааліцыі абсалютна відавочны. Але я імкнуся дасягнуць узаемаразумення з кіраўнікамі палітычных партый. Заўсёды хацеў, каб Палітрада дэмакратычных сілаў стала эфектыўным механізмам аб’яднання ўсіх дэмакратычных сілаў Беларусі. Але, на жаль, гэтага не адбываецца. У чым прычыны?

Дэмакратычныя сілы не здолелі аб’яднацца і стварыць сапраўды шырокі народны рух. За год пасля прэзідэнцкіх выбараў кааліцыя не арганізавала ніводнай сур’ёзнай акцыі, праваліла мясцовыя выбары. Асноўная дзейнасць Палітрады – бясконцыя паседжанні і высвятленні ўзаемінаў. Планаваны Кангрэс будзе не Кангрэсам дэмсілаў, а Кангрэсам палітычных сілаў. Там амаль няма беспартыйных актывістаў, няма новых людзей, якія прыйшлі б да нас у час выбараў 2006 года.

Сённяшняя кааліцыя не з’яўляецца сур’ёзнай альтэрнатывай уладзе, таму што дэ-факта кааліцыі не існуе. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў усім было зразумела, што неабходна існаванне асабістай альтэрнатывы Лукашэнку. Альтэрнатывай з’яўляецца рух з адным лідэрам, з адзінай платформай, з выразнай схемай размеркавання паўнамоцтваў і адказнасці для рашэння пэўных задач. Але пасля выбараў кіраўнікі шэрагу партый вырашылі, што лідэр не патрэбны, што “Мілінкевіч выканаў сваю ролю і павінен сысці”, таму яны сталі настойваць на прыняцці ратацыйнага прынцыпу старшынства ў Палітрадзе.

Ці магу я выступаць кансалідатарам? У рэгіёнах – безумоўна. Там няма ціску па партыйнай прыналежнасці, людзі хочуць працаваць разам. Хоць дарма змарнавана шмат часу, яшчэ не ўсё страчанае, ёсць вялікі патэнцыял для стварэння шырокага руху.

Я сёння маю магчымасць паставіць кропку ў дадзеным канфлікце і пры гэтым пацвердзіць актывістам, што я мае жорсткі намер мець дзеяздольную каманду, дзеяздольны штаб.

Калі некаторыя кіраўнікі партый не хочуць працаваць у рамках адзінай, пэўнай і структураванай мадэлі, я маю права звярнуцца да рэгіянальных грамадзянскіх і партыйных актывістаў з прапановай дзейнічаць разам. Удзел рэгіянальных структур партый у руху не азначае іх выхаду з партый. Аб’яднанне сілаў – у інтарэсах саміх партый. У рэальнай сумеснай дзейнасці яны могуць прыцягнуць новых сяброў, развіць структуры, як гэта было ў прэзідэнцкай кампаніі. Рух не перашкаджае, а спрыяе развіццю партый і пашырэнню іх міжнародных кантактаў.

Рух – гэта не партыя, а саюз людзей, якія хочуць сумесна дасягнуць пераменаў у дзейнасці. Рух “За Свабоду” – гэта і ёсць аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі, бо мы аб’ядноўваем усіх, хто выступае за дэмакратычныя перамены, еўрапейскі выбар і незалежнасць краіны, незалежна ад іх партыйнай прыналежнасці. Кансалідацыя ўжо адбываецца. Самай блізкай нашай акцыяй стане святкаванне Дня Волі.

Я – за РЭАЛЬНАЕ аб’яднанне, Я – за ЗГУРТАВАНУЮ кааліцыю, Я – за ЭФЕКТЫЎНУЮ дзейнасць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: