Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нікалас Бернс: «Расея павінна зразумець, што НАТА будзе расці»
12:23, 23/02/2007

Намеснік дзяржсакратара ЗША Нікалас Бернс падчас выступу на форуме Атлантычнай Рады, агучыў рэакцыю Вашынгтона на заявы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і некаторых кіраўнікоў расейскага Міністэрства абароны. Як будаваць стасункі з Расеяй, як весці плённае супрацоўніцтва і ў той самы час абараніць НАТА, Еўразвяз і краіны Цэнтральнай Еўропы ад магчымых пагроз у будучыні, – вось далёка не поўны пералік пытанняў, якія, па словах другога чалавека ў дзярждэпе, стаяць у аснове расейскай палітыкі Белага Дому, паведамляе “Голас Амерыкі”.

“Расея займае адно з найважнейшых месцаў у структуры нашай знешняй палітыкі, – заявіў Бернс. – Усе вы знаёмыя з экстраардынарнай прамовай прэзідэнта Пуціна ў Мюнхене і з жахліва безадказнымі пагрозамі расейскага вайсковага камандавання паставіць Польшчу і Чэхію пад прыцэл расейскіх ракет у адплату за перамовы з ЗША наконт размяшчэння элементаў СРА. Надышоў час адкрыта і шчыра заявіць Расеі пра нашы рознагалоссі будзь гэта адсутнасць дэмакратыі, спробы ціску на суседнія краіны або рэакцыя на план размяшчэння ў Еўропе элементаў СРА для абароны еўрапейскіх краін ад Ірана і іншых дзяржаў–парый”.

ЗША і Расея паспяхова супрацоўнічаюць па цэлым шэрагу міжнародных праблем, нагадаў Бернс: “Найважнейшыя з іх – абарона ад глабальнага тэрарызму і прадухіленне распаўсюджвання ядзернай зброі. У абедзвюх сферах Расея з’яўляецца адным з самых надзейных партнёраў ЗША. Абедзве нашы краіны сталі ахвярамі тэрарызму, што зблізіла нас і дапамагло дасягнуць высокага ўзроўню супрацоўніцтва. На ніву нераспаўсюджання Расея занесла важнае ўкладанне ў поспех шасцібаковых перамоваў па паўночнакарэйскай ядзернай праблеме і ў прыняцці Радай бяспекі ААН рэзалюцыі аб увядзенні санкцый супраць Ірана”.

На іншым полюсе, па словах Нікаласа Бернса, знаходзяцца пазіцыі Расеі, прынцыпова разбежныя з пазіцыямі ЗША і Еўропы: “Мы лічым, у прыватнасці, што Грузія мае права самой вызначаць сваю будучыню і вырашаць пытанні інтэграцыі з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку і з НАТА. Мы лічым, што Малдова мае права пакончыць з унутраным расколам, які перашкаджае развіццю краіны. І мы акрамя таго мы лічым, што Літва, Эстонія і Латвія, якія нядаўна сталі сябрамі Еўразвяза і НАТА, маюць права жыць у міры і спакоі, не падвяргаючыся нападкам і запалохванням з боку Расеі”.

ЗША таксама заклапочаныя адсутнасцю ў Расеі дэмакратыі і пераследам людзей, якія выступаюць за дэмакратычныя ператварэнні, – заявіў намеснік кіраўніка амерыканскага знешнепалітычнага ведамства: “Мы ніколі не ўтойвалі ад Масквы нязгоды з пэўнымі аспектамі яе ўнутранай і знешняй палітыкі. Мы прама кажам пра тое, што працуе ў нашых стасунках, а што выклікае ў іх напружанасць. Стасункі з Расеяй важныя для будучыні міру. Але Расея павінна зразумець, што НАТА будзе расці, адчыняючы свае дзверы для новых краін. Расейскае кіраўніцтва павінна зразумець, што НАТА з’яўляецца найважнейшай міжнароднай прыладай міру і стабільнасці ў Еўропе”, – скончыў Нікалас Бернс свой выступ на форуме Атлантычнай Рады.

Тым часам дарадца прэзідэнта Буша па нацыянальнай бяспецы Стывен Хэдлі і яго расейскі калега Ігар Іваноў правялі ў Маскве кансультацыі, закліканыя зняць занепакоенасць Крамля магчымым разгортваннем элементаў амерыканскай сістэмы супрацьракетнай абароны на тэрыторыі Чэхіі і Польшчы. Падчас гутарак Хэдлі падкрэсліў, што крытыку Пуціна ў адрас Вашынгтона Белы Дом не разглядае як падставу да канфрантацыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: