Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Богдан Барусэвіч: «Ёсьць шанец на зьмену сытуацыі ў Беларусі»
10:06, 23/02/2007

Старшыня Сэнату Польшчы Богдан Барусэвіч бачыць шанец на зьмену сытуацыі ў Беларусі. У ацэнцы Богдана Барусэвіча, шмат сьведчыць пра тое, што беларускія ўлады хочуць давесьці да нармалізацыі адносінаў з Польшчай. “Мы спадзяемся, што Аляксандар Казулін, які зьяўляецца палітычным вязьням, будзе вызвалены. У маёй ацэнцы, сытуацыя ў Беларусі пачынае мяняцца, галоўным чынам у сувязі з вострым канфліктам з Расеяй. Назіраем таксама сыгналы з боку ўлад Беларусі, што яны хацелі б нармалізаваць адносіны з Польшчай,” - заявіў Богдан Барусэвіч “Польскаму радыё”.

Тым ня менш старшыня Сэнату дадаў, што спачатку павінны адбыцца зрухі ў напрамку дэмакратызацыі жыцьця ў Беларусі й вызваленьня палітычных вязьняў.

Польскі палітык лічыць, што шанцам на зьмену сытуацыі ў краіне зьяўляецца канфлікт між Менскам і Масквою. У ягонай ацэнцы, дыктатура Аляксандра Лукашэнкі магла існаваць выключна ў сытуацыі падтрымкі з боку Расеі. Цяпер, калі гэтай падтрымкі няма, сытуацыя павінна памяняцца.

Нагадаем, што 21 лютага Сэнат (вышэйшая палата польскага парлямэнту) аднагалосна прыняў рэазлюцыю, якая заклікае да неадкладнага вызваленьня беларускага апазыцыянэра й экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казуліна.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: