Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У бундэстагу абмяркуюць пытанне паніжэння кошту віз для беларусаў 09:39, 23/02/2007
Кіроўная партыя Нямеччыны – Хрысціянска-дэмакратычны саюз – плануе ініцыяваць абмеркаванне ў бундэстагу пытання аб паніжэнні памеру візавых збораў для грамадзянаў Беларусі.
Як паведамілі БелаПАН у бюро генеральнага сакратара партыі, пакуль “складана сказаць”, калі менавіта дадзенае пытанне будзе вынесенае на абмеркаванне парламента. Цяпер з гэтай нагоды вядуцца кансультацыі і перамовы з прадстаўнікамі ўсіх партый бундэстага.
Нагадаем, што 26 студзеня ў інтэрв’ю выданню “Тагесшпігель” нямецкая дэпутатка Мары-Луіза Бек выказала меркаванне: Нямеччына павінна знізіць кошт віз для беларускіх грамадзянаў і прытрымлівацца прыкладу Францыі, якая выдае бясплатныя візы ўсім беларусам, якія не дасягнулі 25 гадоў.