Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея падумае, ці даваць Беларусі крэдыт 09:39, 23/02/2007
Расея можа разгледзець пытанне пра падаванне Беларусі стабілізацыйнага крэдыту, заявіў кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Герман Грэф. “Лічу, што гэта мае права на існаванне. Урад Расеі гатовы разгледзець пытанне крэдытавання”, – адказаў Грэф журналістам на просьбу пракаментаваць інфармацыю пра тое, што беларускі бок звярнуўся да Расеі з просьбай аб падаванні стабілізацыйнага крэдыту ў $1,5 мільярда ў сувязі з ростам цэнаў на энерганосьбіты, якія імпартуюцца з Расеі
Як паведамлялася раней, урад Беларусі занёс прапанову расейскаму ўраду аб выдзяленні стабілізацыйнага крэдыту краіне ў суме $1,5 мільярда.
“Адпаведнае рашэнне абумоўленае неабходнасцю дадатковага фінансавання выдаткаў бюджэту ў сувязі з рэзкім падвышэннем цэнаў на энерганосьбіты”, – растлумачылі РІА “Новости” ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.
У ведамстве не здолелі паведаміць пра магчымыя тэрміны падавання крэдыту. “Канчатковая сума крэдыту і тэрміны яго падавання будуць залежыць ад расейскага боку”, – падкрэслілі ў беларускім Міністэрстве.
З 1 студзеня гэтага года Беларусь атрымоўвае энергарэсурсы з Расеі па новых цэнах. Кошт расейскага газу для Беларусі ў 2007 годзе быў падвышаны да $100 за тысячу кубаметраў, замест $46,7 годам раней.