Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка: «Беларусь апынулася на перакрыжаванні еўрапейскіх шляхоў» 14:11, 23/02/2007
“Па волі лёсу Беларусь апынулася на перакрыжаванні еўрапейскіх шляхоў. І мы адкрытыя для ўсяго добрага і карыснага, што прыходзіць да нас, па-за залежнасці ад краіны свету. Але ўмешвацца ў свае ўнутраныя справы мы, вядома, нікому не дазволім. Наша асноўная задача – абмежаваць беларускі народ ад навязвання чужой волі і гвалту”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на ўрачыстым прыёме кіроўнага складу Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь і праваахоўных органаў з нагоды Дня абаронцаў Айчыны.
Беларусь здольная паспяхова развівацца ў сучасных умовах і супрацьстаяць пагрозам і выклікам, заявіў Аляксандр Лукашэнка. Па словах кіраўніка дзяржавы, “сітуацыя на планеце не дае падстаў для дабрадушнасці”. Тэрарызм і лакальныя войны дэстабілізуюць краіны і цэлыя рэгіёны. Імкненне да дыктату сілы, палітычны экстрэмізм, інфармацыйныя войны падрываюць рэгіянальную і сусветную стабільнасць, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
“Наша дзяржаўная мяжа стала надзейнай перашкодай транснацыянальнай злачыннасці. Але мы ніколі не разглядалі сваю мяжу як раздзяляльную лінію паміж Усходам і Захадам”, – адзначыў А.Лукашэнка.