Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сустрэча Лукашэнкі і Юшчанкі пераносіцца на сакавік 13:59, 23/02/2007
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі ў Кіеве адбудзецца ў сакавіку. Пра гэта паведаміў БелаПАН амбасадар Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка. “Дакументы ўжо падрыхтаваныя, але засталіся некаторыя пытанні. Думаю, на наступным тыдні мы ўзгоднім канчатковую дату візіту”, – сказаў амбасадар.
Яшчэ тыдзень таму ў сакратарыяце прэзідэнта Украіны ў якасці папярэдняй даты візіту А.Лукашэнкі называлі 26 лютага. Аднак сёння прадстаўнік сакратарыята Юшчанкі не аспрэчваў, што ў гэтым месяцы арганізаваць візіт прэзідэнта Беларусі не атрымаецца.
Беларускі бок гэтую інфармацыю пакуль не каментуе.
Па неафіцыйных звестках, сустрэча прэзідэнтаў адкладаецца з прычыны арганізацыйных праблем, звязаных з пераразмеркаваннем паўнамоцтваў ва ўкраінскім урадзе. У Кіеве нават пайшлі чуткі, што А.Лукашэнка ўвогуле не збіраецца прыязджаць. Аднак беларускі амбасадар катэгарычна аспрэчыў такую магчымасць. “Я афіцыйна аспрэчваю чуткі пра магчымую адмену візіту. Мы падрыхтавалі ўсе дакументы, і сустрэча прэзідэнтаў адбудзецца – проста трохі пазней, чым планавалі”.