Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Рыгора Барадуліна, магчыма, запаленне лёгкіх 17:53, 23/02/2007
У аддзяленні рэанімацыі Рэспубліканскага шпіталя Упраўлення справамі прэзідэнта знаходзіцца народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Ён паступіў туды 22 лютага а 16 гадзіне.
Як распавяла БелаПАН жонка паэта Валянціна Барадуліна, у яе мужа высокая тэмпература і, магчыма, запаленне лёгкіх. Разам з тым, па ёй словах, лекары не выявілі прыкмет інсульту або інфаркту ў хворага, стан здароўя якога пакуль цяжкі.