Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Никогда за последние годы чиновники не сталкивались с такой лавиной проблем, которая возникла после подписания в середине января нефтяного соглашения с Россией по новым условиям поставки стратегического сырья в страну. Не только январь, но, судя по предварительным данным, и февраль окажется провальным для отечественной нефтепереработки, которая в прошлом году в основном и наполняла госказну валютой, пишет газета «Белорусы и рынок».
Намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур лічыць, што наступствы нафтагазавага крызісу негатыўна адаб’юцца не толькі на беларускай, але і на расейскай эканоміцы. “Бо санкцыі, прад’яўленыя Беларусі, як кінуты бумеранг, могуць адбіцца і абавязкова адаб’юцца на расейскім боку”, – заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур у інтэрв’ю часопісу “Союзное государство” .
Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі падтрымлівае будаўніцтва ў краіне АЭС, бо атамная энергія – “найбольш экалагічна чыстая крыніца энергіі”. Пра гэта, паводле карэспандэнта ИА REGNUM, паведаміў 26 лютага на прэс-канферэнцыі міністр Мінпрыроды Беларусі Лявонцій Харужык. Па яго словах, пры правільнай эксплуатацыі атамная энергетыка менш уплывае на навакольнае асяроддзе, чым гідраэнергетыка і ветраныя устаноўкі.
З 26 лютага ў менскай царкве “Новае жыццё” Аб’яднання суполак хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца нядзельны малітоўны пост. Як паведаміў БелаПАН юрыст царквы Сяргей Луканін, з 26 лютага па 4 сакавіка ў царкве адмененыя ўсе мерапрыемствы. З панядзелка ўдзельнікі паста будуць начаваць у памяшканні царквы, размешчанай па адрасе Кавалёва, 72.
Апошнім часам у Беларусі адзначаецца рост цэнаў на розныя групы тавараў. Экс-старшыня Нацыянальнага Банка Беларусі, прафесар, доктар навук Станіслаў Багданкевіч растлумачыў «Салідарнасці» з чым гэта звязана, што будзе з цэнамі надалей, а таксама, чаму і на каго трэба памяняць цяперашні ўрад.
У рэанімацыйнае аддзяленьне Рыгор Барадулін трапіў 22 лютага. Паэт хварэў на пнэўманію, якая дала ўскладненьні. Цяпер яму лепшае – унармоўваецца тэмпэратура, Рыгор Іванавіч самастойна ходзіць і прымае ежу.
Сёння на сустрэчы прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага з сябрам праўлення “Райфазен Цэнтральбанка Аўстрыя” Патрыкам-Джонам Саерсам Батлерам было заяўленае, што Беларусь у 2007 годзе плануе прыцягнуць да 1 мільярда еўра інвестыцый. “Мільярд еўра інвестыцый ад “Райфазенбанка” – гэта відавочнае перавышэнне ўласных магчымасцяў, бо беларускі “Прыёрбанк”, з якім працуе гэты аўстрыйскі банк, першым прыпыніў выдачу рублёвых крэдытаў. Цераз дадзены фінансавы істытут урад збіраецца здзяйсняць прыватызацыйныя здзелкі, пра якія ніхто пакуль не ведае”, – пракаментаваў дадзеную заяву прэс-цэнтру Хартыі’97 вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук.
Сёньня ў Кобрыні актывісты апазыцыі пачалі тлумачыць насельніцтву горада прычыны, паводле якіх тут будуецца так званы сувораўскі храм. Адначасова вядзецца збор подпісаў супраць гэтага праекту праваслаўнай царквы.
Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў будзе знаходзіцца ў Нью-Ёрку з 4 па 7 сакавіка на канферэнцыі па пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў ад 20 лютага 2007 года “Аб камандзіраванні У.У. Навумава ў Нью-Ёрк (Злучаныя Штаты Амерыкі)”. Пастанова падпісаная прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім. Прэс-цэнтр Хартыі’97 высветліў, што канферэнцыя адбудзецца ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
6 лютага на спецыяльнай цырымоніі ў Парыжы 57 дзяржаў падпісалі Міжнародную канвенцыю аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў. 20 снежня 2006 года Канвенцыя была аднагалосна ўхваленая Генеральнай Асамблеяй ААН. Яе прыняцце стала важнай вяхой на шляху ўмацавання сістэмы міжнароднага права. Канвенцыя ўступае ў сілу на трыццаты дзень пасля здачы на захоўванне Генеральнаму сакратару ААН 20-ай ратыфікацыйнай граматы або дакумента аб далучэнні.
Урад Беларусі ў 2007 годзе плануе прыцягнуць да 1 млрд. еўра інвестыцый “Райфазен Цэнтральбанк Аўстрыя”. Як адзначыў сёння прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з сябрам праўлення “Райфазен Цэнтральбанка Аўстрыя” Патрыкам-Джонам Саерсам Батлерам, “Райфазенбанк з Беларуссю звязваюць добрыя стасункі”.
24 лютага народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўнілася 72 гады. Свой дзень народзінаў Рыгор Барадулін сустрэў ў аддзяленьні рэанімацыі шпіталю Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта.
Расея будзе адкрыта фінансаваць беларускую эканоміку наўзамен на палітычную лаяльнасць, прыхаванае, невідавочнае крэдытаванне будзе замененае адкрытым, піша “Независимая газета”. У суботу кіраўнік Мінэканамразвіцця Герман Грэф заявіў пра гатоўнасць расейскага ўрада вырашыць пытанне аб выдзяленні стабілізацыйнага крэдыту для Беларусі ў памеры 1,5 млрд. даляраў. Такім чынам, лічаць эксперты, Масква і Менск вырашылі звярнуцца ў двухбаковых стасунках да тактыкі стасункаў Кубы і СССР.
Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Расеі Васіль Даўгалёў лічыць, што ў апошні час у дачыненні да Беларусі з боку Расеі “развязаная не проста прапагандысцкая кампанія, а, па сутнасці, інфармацыйная вайна”.
Рада БНР выступіла з заявай супраць намеру ўладаў пабудаваць у Кобрыне храм ў гонар расейскага палкаводца Аляксандра Суворава. “Сувораў прынёс сьмерці і кроў на беларускую зямлю”, -- гаворыцца ў заяве.
Толькі за першы месяц сёлета цэны на жыльлё ў Менску вырасьлі на 30%. Сёньня аднапакаёўка ў сталіцы каштуе больш за 50 тысяч даляраў. Не адстаюць ад Менску і абласныя цэнтры. Цэны там пакуль яшчэ не астранамічныя, але таксама нашмат перавышаюць магчымасьці большасьці патэнцыйных пакупнікоў. А спэцыялісты па нерухомасьці сьцьвярджаюць катэгарычна – цэны на жыльлё будуць расьці і надалей.
16-га лютага міліцыя затрымала актывіста апазыцыі Дзяніса Дзянісава на чыгуначным вакзале ў Гомелі, яго зьмясьцілі ў ізалятар. Невядома, ці прад’явілі яму якое-небудзь абвінавачаньне. Паводле маці, Раісы Дзянісавай, у гомельскім ізалятары ёй пацьвердзілі па тэлефоне, што сына адправілі ў Віцебск, але супрацоўнікі віцебскага ізалятару гавораць, што Дзянісава ў іхнай установе няма. Маці з перадачай сустракала на чыгуначным вакзале ўсе начныя цягнікі з Гомеля. Аднак Дзяніса так і не прывезьлі, паведамляе “Радыё Свабода”.
Адвакату Ігару Рынкевічу працягнулі даверанасць на прадстаўленне інтарэсаў экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Пра гэта 23 лютага пасля спаткання з зняволеным І.Рынкевіч паведаміў БелаПАН.
Как сообщил «Вечернему Бресту» начальник отдела по надзору за исполнением законодательства и законностью правовых актов областной прокуратуры, советник юстиции Александр Кулич, новым Кодексом об административных правонарушениях предусмотрено максимальное наказание в виде 25 суток административного ареста. Ранее, напомним, было всего 15. Об этом еще не знают даже многие судьи, поскольку тексты новых кодексов им только-только поступили, хотя действовать начнут через несколько дней.
Злучаныя Штаты Амерыкі з візітам наведае міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў. Пакуль невядома, навошта невыязны міністр, які падазраецца міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў апазіцыі і журналіста, наведвае ЗША – прэс-служба МУС гэты факт пакуль не каментуе. “Ежедневник” пытаецца ў экспертаў – якая прычына паездкі Навумава ў ЗША.
У выпадку правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў Блок Юліі Цімашэнкі і “Наша Украіна” пойдуць на іх асобнымі блокамі. Пра гэта паведаміла лідэрка партыі БЮТ Юлія Цімашэнка ў нядзелю ў эфіры канала “Інтэр”, паведамляе “Украинская правда”.
У Беларусі сумняваюцца, што беларуска-расейскае пагадненне аб узаемным гандлі будзе падпісанае 1 сакавіка. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на крыніцу ў беларускім урадзе. Раней гэтую дату называлі СМІ, аднак цяпер гэта малаверагодна. Па словах крыніцы, пагадненне праходзіць унутрыдзяржаўны разгляд у абедзвюх краінах, таму спасылацца на яго змест пакуль нельга. Пры гэтым тэкст дакумента дагэтуль бакамі не ўзгоднены.
В Минске за период эпидемии гриппом и ОРВИ может переболеть более 200 тыс. человек. Такой прогноз озвучил сегодня руководитель Минского городского центра гигиены и эпидемиологии, главный санитарный врач столицы Федор Германович на оперативном совещании в Мингорисполкоме.
В Москве из-за провала дороги парализовано движение на Минской улице, сообщает «Росбалт». Площадь обрушения, произошедшего в минувшие выходные, составила 120 квадратных метров. По предварительным данным, авария произошла из-за «подмыва водяных коммуникаций».
Меры по замещению импортных лекарственных препаратов отечественными не дали ожидаемых результатов. К такому выводу пришли независимые эксперты, проанализировав динамику развития рынка лекарственных препаратов в 2006 году. В результате не до конца продуманных действий правительства в минувшем году произошло значительное снижение внутреннего розничного рынка лекарств - почти на 20% в натуральном выражении.
У звароце да прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі гаворыцца пра тое, што сёньня ў Беларусі ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі фактычна пазбаўленыя льготаў у выніку зьмяненьня беларускіх законаў.
Постановление "О некоторых вопросах усыновления (удочерения), установления опеки, попечительства над детьми" вступило в силу 24 февраля. На усыновление (удочерение) могут быть переданы дети, сведения о которых находятся в банке данных сирот (около 12 тыс. детей). Как отметила замминистра образования, для международного усыновления могут рекомендоваться дети, которые состояли в этом списке не менее года и которым не смогли найти приемную семью в Беларуси. Татьяна Ковалева сообщила, что список детей для международного усыновления формируется по инициативе региональных органов опеки и попечительства.
На европейском первенстве, проходящем в болгарском Банско, женская сборная Беларуси в составе Надежды Скардино, Ольги Кудряшовой, Людмилы Ананько и Дарьи Домрачевой финишировала первой в эстафете (4x6 км).
Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі, у лёгкай прамысловасці зафіксаваны самы высокі сярод усіх галін паказчык запасаў гатовай прадукцыі. На 1 лютага яны склалі 277,6 млрд. рублёў, або 128,3% да сярэднемесячнага аб’му вытворчасці. За студзень гэты паказчык павялічыўся на 4,2%, паведамляе БелаПАН.