Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адвакату Ігару Рынкевічу працягнулі даверанасць на прадстаўленне інтарэсаў экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Пра гэта 23 лютага пасля спаткання з зняволеным І.Рынкевіч паведаміў БелаПАН.
Нагадаем, 16 лютага пасля спаткання з экс-кандыдатам у прэзідэнты яго абаронцы адміністрацыя калоніі “Віцьба–3” адмовіла ў працягненні даверанасці на прадстаўленне інтарэсаў Казуліна у стасунках з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі.
Рынкевічу заявілі, што такая даверанасць “парушае закон і дзяржаўныя інтарэсы”. У адказ адвакат звярнуўся да начальніка калоніі Віталя Агністыкава з пісьмовай просьбай матываваць адмову ў выдачы даверанасці.
“Перамовы прайшлі няпроста. Але, тым не менш, у мяне атрымалася дамагчыся падаўжэння даверанасці на прадстаўленне законных інтарэсаў экс-кандыдата ў прэзідэнты Казуліна ў судах, дзяржаўных, грамадскіх, прыватных і іншых аб’яднаннях”, – сказаў І.Рынкевич БелаПАН.
Адвакат паведаміў таксама, што А.Казулін, не маючы магчымасці адказаць на ўсе віншавальныя паштоўкі, якія дайшлі на яго адрас, віншуе “ўсіх сапраўдных мужчын Беларусі, абаронцаў Бацькаўшчыны, усіх рыцараў з святам 23 лютага”.