Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БЮТ і «Наша Украіна» пойдуць асобна на выбары
10:03, 26/02/2007

У выпадку правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў Блок Юліі Цімашэнкі і “Наша Украіна” пойдуць на іх асобнымі блокамі. Пра гэта паведаміла лідэрка партыі БЮТ Юлія Цімашэнка ў нядзелю ў эфіры канала “Інтэр”, паведамляе “Украинская правда”.

“Калі будуць датэрміновыя выбары, мы ў сістэме поўнай каардынацыі дзеянняў ідзем двума блокамі. Наша палітычная сіла пойдзе асобна, “Наша Украіна” асобна, але ў сістэме не барацьбы, а ўзаемнай дапамогі”, – дадала Цімашэнка і падкрэсліла, што “гаворкі пра адзіны спіс няма”.

У той самы час на пытанне пра фармат удзелу ў будучых прэзідэнцкіх выбарах Цімашэнка адказала, што “цяпер рана пра гэта казаць”. Цімашэнка таксама выказала думку, што “было б нядрэнна, калі б спачатку была новая рэдакцыя Канстытуцыі, а пасля датэрміновыя выбары”.

Адказваючы на пытанне аб’яднанай апазіцыі, лідэрка БЮТ сказала: “Мне здаецца, у апазіцыйных аб’яднаннях лідэра прызначыць немагчыма”.

“Мы накіравалі спецыяльныя партыйныя дырэктывы на месца, каб блок, які я ўзначальваю, і “Наша Украіна” стварылі ў фракцыях усіх узроўняў без выключэння адзіныя каманды, і, каб гэтыя адзіныя каманды уцягнулі ў свае шэрагі іншыя дэмакратычныя сілы, якія магчыма ёсць у тых альбо іншых фракцыях, у тых альбо іншых абласцях”, – паведаміла таксама Цімашэнка.

На яе думку, у выпадку правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў у вярхоўную Раду пройдуць 3–4 партыі.

Гаворачы пра пазіцыю Прэзідэнта пасля ўваходу прапрэзідэнцкай “Нашай Украіны” ў аб’яднаную апазіцыю, Цімашэнка падкрэсліла, што “прэзідэнт не можа быць лідэрам апазіцыі, а можа быць толькі прэзідэнтам краіны”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: