Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Кобрыні зьбіраюць подпісы супраць будаўніцтва храма ў гонар Суворава 14:45, 26/02/2007
Сёньня ў Кобрыні актывісты апазыцыі пачалі тлумачыць насельніцтву горада прычыны, паводле якіх тут будуецца так званы сувораўскі храм. Адначасова вядзецца збор подпісаў супраць гэтага праекту праваслаўнай царквы.
“Вырашана правесьці інфармацыйную кампанію, перадусім сярод жыхароў горада Кобрына, пра гэтае будаўніцтва, як і пра тое, кім зьяўляецца для Беларусі Сувораў. Таксама пачынаем збор подпісаў жыхароў Кобрына, якія незадаволеныя тым, што будучая царква атрымае імя Аляксандра Суворава”, -- паведаміў “Радыё Свабода” старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ Юрась Губарэвіч..
Пры гэтым, апазыцыянеры падкрэсьліваюць, што яны абсалютна не выступаюць супраць плянаў пабудовы царквы.
“Бажніцы традыцыйных канфэсіяў – гэта нармальна для Беларусі. Але немагчыма надаваць імя храму і прысьвячаць яго таму, хто прынёс на Беларусь толькі адмоўнае”, -- кажа Губарэвіч.