Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Независимая газета»: Расея будзе фінансаваць беларускую эканоміку ў абмен на лаяльнасць
11:31, 26/02/2007

Расея будзе адкрыта фінансаваць беларускую эканоміку наўзамен на палітычную лаяльнасць, прыхаванае, невідавочнае крэдытаванне будзе замененае адкрытым, піша “Независимая газета”. У суботу кіраўнік Мінэканамразвіцця Герман Грэф заявіў пра гатоўнасць расейскага ўрада вырашыць пытанне аб выдзяленні стабілізацыйнага крэдыту для Беларусі ў памеры 1,5 млрд. даляраў. Такім чынам, лічаць эксперты, Масква і Менск вырашылі звярнуцца ў двухбаковых стасунках да тактыкі стасункаў Кубы і СССР.

“Магчымасць падавання крэдыту Беларусі мае права на існаванне, і ўрад гатовы разгледзець гэтае пытанне”, – заявіў Герман ГРЭФ. Яго словы сталі адказам на запыт аб вылучэнні 1,5 млрд. даляраў для “паляпшэння аплатнага балансу, куплі энерганосьбітаў і іншых патрэб”, які паступіў з Менска.

На думку эканамістаў, апытаных НГ, крэдыт будзе прадстаўлены на льготных умовах, а сама беларуская запазычанасць у будучыні можа быць рэструктураваная або ўвогуле спісаная. Менавіта па такой схеме ў свой час будаваліся стасункі паміж Гаванай і Масквой.

У 1960–1980 гады Куба рэгулярна атрымоўвала ад Савецкага Саюза тавары ў якасці пазыкі, у выніку чаго завінавацілася СССР да моманту яго распаду 22 млрд. даляраў. Механізм крэдытавання, мяркуючы з усяго, не быў разлічаны на тое, што Куба калі-небудзь разлічыцца з гіганцкай запазычанасцю. Гатоўнасць СССР даваць у пазыку, не чакаючы звароту, разглядалася як своеасаблівая плата за палітычную лаяльнасць Гаваны – фарпоста сацыялізму ў Заходнім паўшар’і.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўвесь час нагадвае, што за “саюз” з Расеяй Маскве неабходна Менску плаціць. Расея фактычна на такія правілы гульні пагадзілася, аднак вырашыла прыхаванае крэдытаванне беларускай эканомікі замяніць выдачай аформленых крэдытаў – так што Масква заўсёды зможа прад’явіць Менску “рахунак”. Навуковы кіраўнік Вышэйшай школы эканомікі Яўгеній Ясін ухваляе такую палітыку. “Калі замест нерэальных цэнаў на транзіт вуглевадародаў да нас звяртаюцца за крэдытам, то гэта, безумоўна, станоўчы сігнал”, – гаворыць эканаміст.

Між іншым у Беларусі апазіцыйныя эксперты кажуць, што новыя крэдыты пойдуць на кансервацыю неэфектыўнай беларускай эканомікі, у якой ужо азначыліся крызісныя тэндэнцыі. “У Беларусі дастаткова грошай для куплі газу, які падаражэў, а дзяржаўны доўг пойдзе на аплату працы вельмі стратных сектараў беларускай эканомікі”, – заявіў экс-старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч.

Па словах Багданкевіча, аб’ём неаплачанай прадукцыі складае каля 7 млрд. даляраў, у той час як увесь беларускі ВУП складае каля 37 млрд. даляраў. Пры гэтым аб’ём нерэалізаванай прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў вырас за 2006 год амаль на 25%, а за студзень 2007 года – на 18%. “Паводле афіцыйнай статыстыцы, эканоміка Беларусі вырасла за мінулы год на 10%, тады як аб’ём крэдытаў – на 60%, і гэта гаворыць пра крайнюю неэфектыўнасць вытворчасці”, – гаворыць Багданкевіч.

Па яго словах, “ужо сёння Беларусь не можа пастаўляць мяса ў Расею нават з мінімальным прыбыткам, бо ўнутраныя выдаткі перавышаюць наяўныя расейскія цэны. “Расея, вядома, можа спансіраваць беларускую гаспадарку, але такая эканамічная мадэль не можа існаваць вечна”, – гаворыць былы дзяржбанкір.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: