Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Намеснік міністра эканомікі: Санкцыі супраць Беларусі адаб’юцца на Расеі
17:29, 26/02/2007

Намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур лічыць, што наступствы нафтагазавага крызісу негатыўна адаб’юцца не толькі на беларускай, але і на расейскай эканоміцы. “Бо санкцыі, прад’яўленыя Беларусі, як кінуты бумеранг, могуць адбіцца і абавязкова адаб’юцца на расейскім боку”, – заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур у інтэрв’ю часопісу “Союзное государство” .

У якасці прыкладу ён прывёў Менскі трактарны завод, на якім на ўзроўні камплектацыі і фармавання канчатковага прадукту завязаныя больш 180 расейскіх кампаній. “І так у рознай ступені на тысячах іншых прадпрыемстваў”, – сказаў А.Тур. Таму, па яго словах, можна сабе ўявіць страты расейскага боку. “Бо гэта занятасць, заработная плата працоўных, падаходны падатак, той самы спажывецкі рынак”, – адзначыў прадстаўнік Мінэканомікі Беларусі.

Ён удакладніў, што па разліках беларускага боку “прыкладна 5 мільёнаў чалавек – працоўных і службоўцаў – звязаныя ў Расеі з працай беларускай эканомікі. А калі ўлічваць іх сям’і, то такі вось удар будзе нанесены прыкладна па 15–18 мільёнах расейскіх грамадзянаў”.

А.Тур таксама заявіў, што Расейская Федэрацыя з’яўляецца найважнейшым сегментам, на які завязана “практычна дзве траціны нашага эканамічнага патэнцыялу”. “Але і Беларусь вельмі важны сегмент для расейскай эканомікі. І тут існуе прамая сувязь: будуць нашы тавары менш канкурэнтаздольныя, будуць менш прадавацца на знешніх рынках, значыць, і мы будзем менш закупляць на расейскім рынку”, – адзначыў А.Тур.

“Бяда нават не ў тым, што для Беларусі падвысілі цэны на газ і нафту. Так, прыкра, але мы з гэтым зладзімся. Магчыма, гэта яшчэ і паслужыць нам добрым урокам, і структурыруе нашы сілы там, дзе мы раней недапрацоўвалі”, – сказаў намеснік міністра эканомікі. Між іншым, працягнуў ён, “мацней за ўсё тут удар па самой Расейскай Федэрацыі”.

Па словах А.Тура, “Расея сёння знаходзіцца на гістарычнай ростані: зноў стаць сапраўднай сусветнай дзяржавай яна здолее, толькі акружыўшы сябе моцнымі саюзнікамі, якія стабільна развіваюцца і эканамічна самадастатковыя”. “Калі кіраўнікі краіны лічаць сябе стратэгамі геапалітычнага парадку, калі яны бачаць, што краіну трэба выводзіць на геапалітычную арбіту, яны не могуць не разумець, што нельга ні ў якім разе так ставіцца да свайго самага блізкаму саюзніка”, – перакананы А.Тур. “Бо імгненныя, да таго ж эфемерныя эканамічныя выгоды вельмі хутка могуць абярнуцца стратай шматлікіх больш самых сур’ёзнах стратэгічных пазіцый”, – дадаў намеснік міністра эканомікі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: