Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яраслаў Раманчук: «Урад збіраецца здзяйсняць прыватызацыйныя здзелкі»
15:51, 26/02/2007

Сёння на сустрэчы прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага з сябрам праўлення “Райфазен Цэнтральбанка Аўстрыя” Патрыкам-Джонам Саерсам Батлерам было заяўленае, што Беларусь у 2007 годзе плануе прыцягнуць да 1 мільярда еўра інвестыцый. “Мільярд еўра інвестыцый ад “Райфазенбанка” – гэта відавочнае перавышэнне ўласных магчымасцяў, бо беларускі “Прыёрбанк”, з якім працуе гэты аўстрыйскі банк, першым прыпыніў выдачу рублёвых крэдытаў. Цераз дадзены фінансавы істытут урад збіраецца здзяйсняць прыватызацыйныя здзелкі, пра якія ніхто пакуль не ведае”, – пракаментаваў дадзеную заяву прэс-цэнтру Хартыі’97 вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук.

Па словах Раманчука, інвестыцыі аўстрыйскага банка могуць быць укладзеныя ў піўную галіну (“Прыёрбанк” крэдытаваў піўныя заводы) або ў тытунёвую. “Але з прычыны таго, што ў беларускім бюджэце няма ні слова пра прыватызацыю, а ўрад і Лукашэнка не казалі, што будуць пачынаць дадзены працэс, то магчымы гэтакі “междусобойчик”, як гэта беларускія ўлады ўжо зрабілі з “Славнефтью”, калі прадавалі акцыі. Гэта не дадае стабільнасці і беззваротнасці такога роду пагадненняў, іх заўсёды можна будзе аспрэчыць, бо для паўнавартаснай і празрыстай прыватызацыі патрэбныя конкурс, адкрытыя ўмовы і роўны доступ усіх астатніх”, – лічыць Раманчук.

Эканаміст нагадвае, што “Райфазенбанк” працуе з беларускім “Прыёрбанкам”, які “супрацоўнічае” з цэлым шэрагам беларускіх службоўцаў. “Прыёрбанк” відавочна спрабуе быць той пляцоўкай, на якой будуць легалізаваць свае капіталы беларускія алігархі. Магчымая не прыватызацыя, а раздача ўласнасці “сваім” людзям, фармаванне алігархічных кланаў. Будзе адбывацца так званая “манетызацыя наменклатурнага палажэння” – калі службоўцы будуць “прадаваць” свой статус тым інвестарам, з якімі яны ў апошні час працавалі. Акрамя таго, вядома, што “Райфазенбанк” не з’яўляецца носьбітам празрыстых, карпаратыўных практык, як іншыя заходнееўрапейскія банкі”, – заявіў Яраслаў Раманчук.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: