Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рыгор Барадулін пачаў самастойна хадзіць 16:46, 26/02/2007
У рэанімацыйнае аддзяленьне Рыгор Барадулін трапіў 22 лютага. Паэт хварэў на пнэўманію, якая дала ўскладненьні. Цяпер яму лепшае – унармоўваецца тэмпэратура, Рыгор Іванавіч самастойна ходзіць і прымае ежу.
У хуткім часе Рыгора Барадуліна мусяць перавесьці ў агульнае аддзяленьне, паведаміла “Нашай Ніве” ягоная жонка Валянціна.
24 лютага Рыгору Барадуліну споўнілался 72 гады.
Яго імя – у сьпісе намінантаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.