Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Баявікі паранілі амбасадараў ЗША, Італіі і Нямеччыны
16:16, 27/02/2007

Амерыканскі і італьянскі амбасадары ў Шры-Ланке Роберт Блэйк і Прыо Марыані, а таксама амбасадар Нямеччыны Юрген Веерт былі лёгка параненыя аскепкамі артылерыйскіх снарадаў, калі гелікоптэр з замежнымі дыпламатамі, якія здзяйснялі паездку па ўсходніх раёнах выспы, быў абстраляны тамільскімі баявікамі. Параненыя таксама чацвёра ланкійскіх вайскоўцаў, якія забяспечвалі ахову, паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на Міністэрства абароны краіны.

Група амбасадараў і вышэйшых супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтваў Нямеччыны, Італіі, Канады, ЗША і Францыі наведвала з місіяй добрай волі акругу Баттыкалоа, дзе актыўна дзейнічаюць баявікі з тамільскай сепаратысцкай групоўкі “Тыгры вызвалення “Таміл ілама”. Дыпламатаў суправаджаў міністр ланкійскага ўрада Махінда Самарасінгхе, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Агонь быў распачаты адразу пасля прызямлення гелікоптэра, два снарады патрапілі на ўзлётна-пасадачную паласу. Паводле афіцыйна не пацверджаных папярэдніх дадзеных, італьянскі амбасадар дастаўлены ў мясцовы шпіталь з лёгкімі раненнямі галавы, усяго паранена шэсць чалавек.

Італьянскаму і нямецкаму амбасадарам была пададзеная першая медыцынская дапамога, пасля чаго яны былі шчасна эвакуяваныя ў ланкійскую сталіцу Каломба. У амбасадара ЗША Роберта Блэйка маленькая ранка на руцэ, якую пакінулі аскепкі. Шпіталізацыя яму не запатрабавалася, і па запэўненнях пасольскіх супрацоўнікаў, ён адчувае сябе нармальна.

Агенцтва AFP са спасылкай на дырэктара мясцовага цэнтральнага шпіталя паведаміла, што італьянскі амбасадар з раненнем галавы адпраўлены ў шпіталь сярод 12 параненых.

Афіцыйны прадстаўнік сілаў бяспекі палкоўнік Упалі Раджаракса паведаміў, што гелікоптэры былі трохі пашкоджаныя з прычыны абстрэлу баявікоў. Ён назваў нападзенне на дыпламатаў вельмі сур’ёзнай правакацыяй з боку “тыграў”. “Сваімі дзеяннямі яны дэманструюць пагардлівасць да намаганняў, якія мы прыкладаем для паляпшэння становішча грамадзянскага насельніцтва на ўсходзе Шры-Ланкі”, – падкрэсліў Раджаракса.

Паездка ў гэты раён была арганізаваная для паказу дыпламатам становішча на месцы праз месяц пасля таго, як над ім аднавіла кантроль ланкійскае войска. Гэты ўчастак знаходзіўся пад уладай баявікоў з 1996 года.

Нягледзячы на спробы ўлад і замежных пасярэднікаў дамовіцца з лідэрамі "Тыграў вызваленні "Таміл ілама" аб вяртанні да мірных перамоваў, спыніць кровапралітны этнічны канфлікт, які працягваецца ў Шры-Ланке ўжо амаль чвэрць стагоддзя, пакуль не атрымоўваецца. Толькі за апошнія 15 месяцаў яго ахвярамі сталі каля 4000 чалавек.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: