Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Менскія аднапакаёўкі ў лютым падаражэлі на 10—15 тысяч даляраў
15:44, 27/02/2007

Ад пачатку лютага кошт жыльля ў Менску падвысіўся ў сярэднім на 20% за квадратны мэтар. Асабліва падаражэлі адна- і двухпакаёвыя кватэры — на 10—15 тысяч даляраў. Цяпер сярэдняя менская аднапакаёўка каштуе каля 60 тысяч даляраў, паведамляе «Радыё Свабода».

Валянціна Зянько жыве ў аднапакаёўцы ў адным з інтэрнатаў Беларускай чыгункі разам з сынам-падлеткам. У чарзе на пабудову ўласнага жыльля стаіць ужо сямнаццаць гадоў, але ня пэўная, ці адолее нават ільготнае будаўніцтва кватэры.

“Як будавацца буду — ня ведаю. Нават, калі чарга падыдзе. Кошты растуць штодня, працую ў паліклініцы і жыву ад заробку да заробку. Палова інтэрнату, дзяўчаты, адмаўляюцца ад будаўніцтва і працягваюць жыць у гэтых маленькіх пакойчыках зь вялікімі дзецьмі. Бо няма грошай”, — кажа Валянціна Зянько.

Адначасна колькасьць новабудоўляў меншае, і гэта ёсьць адной з прычынаў павелічэньня кошту як на першасным, так і на другасным рынку жыльля. Асабліва гэтая тэндэнцыя ўзмацнілася напрыканцы мінулага году, кажа рыелтэр агенцыі “Нерухомасьць і закон” Ірына Нічыпаровіч.

“У зьвязку з новым указам прэзыдэнта аб долевым будаўніцтве, вельмі многія будаўнічыя арганізацыі не заключаюць дамовы з грамадзянамі-інвэстарамі. Бо дзяржава дыктуе свае кошты, але калі паводле іх будаваць, то гэта нявыгадна будаўнікам. Атрымоўваецца, што трэба працаваць сабе на страту”, -- кажа рыелтэр.

Адзін квадратны мэтар у менскай аднапакаёўцы сёньня каштуе 1900 даляраў. У чатырохпакаёўцы — 1600. Яшчэ адной прычынай росту коштаў сталася актывізацыя пакупнікоў зь пераліку грамадзянаў Расейскай Фэдэрацыі, кажа спадарыня Нічыпаровіч:

“Паводле дзейнага заканадаўства, грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі маюць права набываць жыльлё на тэрыторыі нашай краіны без абмежаваньняў. І статыстыка паказвае, што вельмі многія расейцы скупляюць жыльлё на нашым рынку”.

Але галоўнай прычынай росту коштаў на менскія кватэры стаўся беларуска-расейскі эканамічны канфлікт, перакананы старшыня рады Асацыяцыі беларускай нерухомасьці Мікалай Прасталупаў:

“Беспрэцэдэнтны выпадак. І такое адбылося, калі пайшлі вось гэтыя “разборкі” з расейцамі. Калі пачалі палохаць падаражэньнем энэрганосьбітаў, цэмэнту, бэтону і гэтак далей. Гэта ўвогуле ні ў якія рамкі, ні ў якія вароты ня лезе ў параўнаньні зь сярэднім заробкам звычайнага працоўнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”.

Паводле спадара Прасталупава, з-за высокіх коштаў пакупнікі ўсё часьцей сталі адмаўляцца набываць прапанаваныя кватэры.

У 2002 годзе адзін квадратны мэтар жыльля ў Менску каштаваў 325 даляраў, у 2003-м — 378 даляраў, праз год ужо 520 даляраў, у 2005-м — 680 даляраў, а летась — 1034 даляры. Сёньня — ад 1600 да 1900 даляраў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: