Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дата візыту Лукашэнкі ва Украіну дагэтуль невядомая 17:24, 27/02/2007
Міністэрства замежных справаў Украіны 27 лютага паведаміла, што візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну адбудзецца, але ягоная дата пакуль нявызначаная.
Па словах Андрэя Дзешчыца, кіраўніка прэс-службы ўкраінскага міністэрства, дэталі будучых перамоваў абмяркоўваюцца на ўзроўні зьнешнепалітычных ведамстваў абедзьвюх краінаў, паведаміла “Радыё Рацыя”.
— Падчас візыту прэзыдэнта Беларусі плянуецца вырашыць актуальныя пытаньні, якія ўжо некалькі гадоў стаяць на парадку дня ўкраінска-беларускіх адносінаў, — сказаў Дзешчыца. — Для Украіны найбольш важным зьяўляецца вырашэньне пытаньня аб спрошчаным перасячэньні мяжы для работнікаў Чарнобыльскай АЭС.
23 лютага амбасадар Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка паведаміў, што сустрэча Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі ў Кіеве адбудзецца ў сакавіку.
— Дакумэнты ўжо гатовыя, але засталіся некаторыя пытаньні, — сказаў Вялічка. — Думаю, на будучым тыдні мы ўзгоднім канчатковую дату візыту.
Раней у сакратарыяце прэзыдэнта Украіны ў якасьці даты візыту Лукашэнкі называлі 26 лютага.