Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МАП разгледзіць узаемадзеянне беларускага ўрада і прафсаюзаў
18:47, 27/02/2007

На паседжанні Адміністрацыйнага савета Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) будзе прадстаўлены даклад аб працы беларускага ўрада па выкананні рэкамендацый МАП. Пра гэта БелаПАН паведаміў выканаўчы дырэктар МАП Кары Тапіола. Пленарныя паседжанні Адміністрацыйнага савета адбудуцца ў Жэневе 27–30 сакавіка.

К.Тапіола адзначыў, што на чарговым раунду кансультацый МАП і беларускай дэлегацыі, які адбыўся ў Жэневе 13–16 лютага, былі абмеркаваныя некаторыя артыкулы законапраекта аб прафсаюзах, падрыхтаваныя беларускім урадам. “Абмеркаванні будуць працягнутыя”, – сказаў К.Тапіола. Ён адзначыў, што МАП таксама ведае пра варыянт законапраекта, падрыхтаваны беларускімі незалежнымі прафсаюзамі.

Нагадаем, рашэнне пра пачатак расследавання ў дачыненні Беларусі было прынятае Адміністрацыйным саветам МАП у 2003 годзе ў сувязі з скаргай беларускіх прафсаюзаў. Спецыяльная камісія аналізавала выконванне беларускім урадам канвенцый МАП “Аб свабодзе аб’яднання і абароне права на арганізацыю ў прафсаюзы” і “Аб праве на арганізацыю ў прафсаюзы і на вядзенне калектыўных перамоваў”. Сітуацыя з захоўваннем правоў прафсаюзаў у рэспубліцы была разгледжаная 9 чэрвеня 2006 года на паседжанні Камітэта па нормах і стандартах МАП у рамках 95-ай Міжнароднай канферэнцыі працы, якая праходзіла ў Жэневе.Было заяўленае, што калі рэкамендацыі МАП па ліквідацыі парушэнняў правоў прафсаюзаў у Беларусі не будуць выкананыя да лістапада 2006 года, рэспубліцы пагражае выключэнне з арганізацыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: