Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Независимая газета»: Менск раздумаў знімаць абмежаванні ў гандлі з Расеяй
09:46, 27/02/2007

Пагадненне паміж урадамі Расеі і Беларусі аб мерах па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое бакі парафіравалі яшчэ 12 студзеня, да прызначанага на 1 сакавіка дэдлайна падпісанае не будзе. Са спасылкай на “ўрадавыя крыніцы” беларускія СМІ пішуць пра тое, што ўжо пасля таго, як тэкст быў парафіраваны бакамі, Беларусь перагледзела некаторыя яго пазіцыі і вырашыла іх скарэктаваць, паведамляе “Независимая газета”.

У Менску лічаць, што з сярэдзіны студзеня сітуацыя зведала істотныя змены і шматлікія палажэнні раней падрыхтаванага дакумента састарэлі. Нават дамоўленасць па цукру (для беларускага цукру вызначаная квота ў 180 тыс. тон) не расцэньваецца афіцыйным Менскам як рашэнне цукровай праблемы. Акрамя таго, у пагадненні прапісаныя тэрміны здымання праблем ва ўзаемным гандлі зыходзячы з таго, што само пагадненне будзе падпісанае да 1 сакавіка. Невыкананне гэтай умовы аўтаматычна вядзе да перагляду шматлікіх пунктаў дакумента.

Ніякіх каментараў ні з боку ўрада, ні з боку экспертаў на гэтую тэму дагэтуль не з’явілася – тэкст праекту пагаднення не выдаваўся. Беларускі ўрад, праўда, палегчыў умовы імпарту расейскага піва і распрацаваў праект рашэння аб допуску на мясцовы рынак расейскіх цыгарэт, спасылаючыся на неабходнасць рэалізацыі гэтага яшчэ не падпісанага дакумента. Знаёмства з тэкстам пагаднення, які апынуўся ў распараджэнні “НГ”, дазваляе выказаць здагадку, што саступкі, абяцаныя Беларуссю, пасля здымання нафтагазавай напругі здаліся ёй занадта вялікімі.

У праекце бакі дамаўляюцца пра тое, што яны адмяняюць наяўныя абмежаванні “ў дачыненні ўвозу, транспартоўкі, у тым ліку транзіт, размеркаванне тавараў, якія паходзяць альбо прызначаюцца для тэрыторый іх дзяржаў...”, і бяруць абавязальніцтвы не ўводзіць новыя. Бакі маюць намер “да 1 ліпеня скласці пагадненне аб прынцыпах і правілах ужывання субсідый, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы”. А да ўступлення пагаднення ў сілу абавяжуцца паведамляць урад суседняй краіны пра ўсе бюджэтныя субсідыі нацыянальнаму вытворцу, які канкурыруе з аналагічным у суседняй краіне. Да 1 траўня бакі збіраліся змяніць свае заканадаўствы з тым, каб суб’екты суседняй дзяржавы нараўне з нацыянальнымі былі здольныя пастаўляць прадукцыю для дзяржаўных патрэб.

Беларусь, падпісаўшы дакумент, павінна была ўзяць на сябе абавязальніцтва не субсідаваць свой экспарт і імпартазамяшчэнне; не чыніць перашкод аўтатранспарту (у тым ліку праз яго надгляд і канвой); адмяніць усялякія абмежаванні на ўвоз рыбы і рыбапрадуктаў; тытуню і тытунёвых вырабаў; адмовіцца ад патрабавання закупляць сельгастэхніку толькі беларускіх вытворцаў; усталяваць для расейскіх аўтамабіляў збор за праезд па тэрыторыі Беларусі аналагічны таму, які плацяць беларусы.

Усе вышэйназваныя палажэнні супярэчаць эканамічнай палітыцы максімальнай зачыненасці рынку для імпарту, у тым ліку з Расеі, якая праводзіцца ў краіне. Напрыклад, свой тытунёвы рынак Беларусь пачала зачыняць, з 2002 года – кватавала ўвоз цыгарэт і падтрымлівала нацыянальных вытворцаў субсідыямі. Дзейныя ў краіне праграмы прадугледжваюць падтрымку экспарцёраў і імпартазамяшчальных вытворчасцяў. “Кожны трэці тэлевізар зроблены з падтрымкай дзяржавы”, – агучыў нядаўна аб’ёмы дапамогі галіне старшыня дзяржкантролю Зянон Ломаць. Адкрыццё рынкаў і пазбаўленне прадпрыемстваў дзяржаўных датацый прывядуць да таго, што беларуская прадукцыя будзе нерэалізаваная, а гэта адпаведна выкліча праблемы з выкананнем бюджэту і сацыяльных абавязальніцтваў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: