Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«КоммерсантЪ»: Лукашэнка ацаніў маштабы фінансавых праблем
09:54, 27/02/2007

Урад Беларусі афіцыйна прызнаў макраэканамічныя праблемы ў сувязі з увядзеннем Расеяй новых цэнаў на пастаўкі нафты і газу. Для іх вырашэння Беларусь мае намер атрымаць у Расеі бясплатны стабілізацыйны крэдыт у $1,5 млрд., а па даручэнні ўрада ў краіне рыхтуецца маштабная прыватызацыя дзяржаўнай уласнасці. Зрэшты, праблем на сумы, якія Аляксандр Лукашэнка гатовы накіраваць на ліквідацыю чаканага адмоўнага сальда плацежнага балансу Беларусі, у беларускай эканоміцы ўвогуле няма, піша расейская газета «КоммерсантЪ».

Пра перамовы па “стабілізацыйным крэдыце” прадстаўнікі Мінфіна Беларусі заявілі ў мінулы чацвер. У суботу існаванне гэтай праблемы пацвердзіў і міністр эканамічнага развіцця Расеі Герман Грэф, ён растлумачыў, што яна “мае права на існаванне”. Па дадзеных беларускіх крыніц, сума міждзяржаўнага крэдыту можа скласці $1,5 млрд. “Кансультацыі па стабілізацыйным крэдыце працягваюцца. Афіцыйнага адказу з расейскага боку пакуль няма, але яго кошт павінен быць прымальным”, – заявіў учора прадстаўнік беларускага Мінфіна інфармагенцтву “Інтэрфакс-Захад”. Учора інфармацыйнае агенцтва РБК са спасылкай на вышэйшую крыніцу ў расейскім урадзе паведаміла, што крэдыт для Беларусі “будзе безадсоткавым”.

Раней афіцыйныя ўлады Беларусі заяўлялі, што падвышэнне Расеяй цэнаў на энерганосьбіты, якія пастаўляюцца ў энергасістэму “саюзнай дзяржавы”, не зменяць прынцыпова макраэканамічнай сітуацыі ў эканоміцы Беларусі. Хоць упершыню ідэя буйнога крэдыту Расеі Беларусі ў сувязі з ростам цэнаў на газ высоўвалася Уладзімірам Пуціным яшчэ ўвосень 2006 года. Нагадаем, нягледзячы на нязменныя нелады ва ўзаемінах з галоўным партнёрам – Расеяй – па ключавых макраэканамічных паказчыках, у тым ліку тэмпам росту ВУП, беларуская эканоміка з’яўляецца адным з лідэраў сярод краін СНД. У 2005 годзе ВУП вырас на 9,2%, а ў 2006 годзе – на 9,9%, склаўшы блізу $32 млрд.

Фармальна Беларусь не заяўляе пра праблемы, спасылаючыся толькі на неабходнасць паляпшэння аплатнага балансу краіны, у прыватнасці на неабходнасць істотна павялічваць выдаткі бюджэту на закуп энерганосьбітаў. У Мінфіне Беларусі заявілі і яшчэ пра адну мэту запытанага крэдыту – рэфінансаванне раней выдадзеных Расеяй крэдытаў Беларусі. Яны складаюць вялікую частку ад цяперашніх $0,84 млрд. знешняга дзяржаўнага доўгу краіны, апошні крэдыт у аб’ёме $147 млн. быў пададзены Расеяй Беларусі ў канцы 2005 года.

Тым не менш, крэдыт у $1,5 млрд. – вельмі значная для Беларусі сума (прыкладна такую суму складаюць золатавалютныя рэзервы Нацыянальнага банка Беларусі). Справа ў тым, што страты беларускага бюджэту ад падвышэння цэнаў на расейскія энерганосьбіты ацэньваюцца ў $600 млн. У той самы час урад Беларусі выдаў дырэктыву, паводле якой у 2007 годзе павінна быць забяспечанае станоўчае сальда аплатнага балансу ў памеры $500 млн.

У Менску, відавочна, лічаць, што сумы ў $1,5 млрд. недастаткова для вырашэння заяўленых праблем. Міністэрства эканомікі Беларусі ўжо падрыхтавала праект “Плана мерапрыемстваў па стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным рынку і дасягненню станоўчага сальда знешняга гандлю краіны ў 2007 годзе” – яго ўчора са спасылкай на Міністэрства распаўсюдзілі расейскія інфармагенцтвы. Ён, у прыватнасці, прадугледжвае актыўную прыватызацыю ў ключавых галінах. Адзначым, што не так даўно кіраўнік мясцовага Цэнтрабанка Пётр Пракаповіч заявіў, што ЗВР Нацбанку Беларусі “ў хуткім часе” павялічыцца з $1,5 млрд. да $6 млрд. – галоўным чынам за кошт продажу дзяржаўных актываў.

У прапанаваным Мінэканомікі планам таксама падкрэсліваецца неабходнасць безумоўнага выканання рэспубліканскімі і мясцовымі органамі дзяржкіравання рашэння ўрада аб павелічэнні долі замежных крыніц у агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капітал да 10%. Акрамя таго, Менск рыхтуецца сур’ёзна абмежаваць імпарт у краіну. Мяркуюць, напрыклад, увядзенне падвышаных мытных пошлін на імпарт спажывецкіх тавараў. “Валаўтваральныя прадпрыемствы” прымусяць узгадняць з дзяржаўнымі органамі дазволы на набыццё валюты для замежных закупаў у выпадку перавышэння імі “даведзеных прагнозных паказчыкаў па імпарце”.

Тым не менш, афіцыйны Менск заяўляе, што расейскі крэдыт проста неабходны. “Гэтыя грошы ў Расею і вернуцца, бо пойдуць на аплату нафты і газу. Магчыма, яны нават не пакінуць Масквы”,– заявіў Ъ першы намеснік дырэктара інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Усевалад Янчэскі. Экс-кіраўнік Нацбанку рэспублікі Станіслаў Багданкевіч у гутарцы з Ъ не падтрымаў ідэю крэдыту. “Гэта крок можа быць заснаваны на страху перад будучыняй, з будучым абвалам... Але калі гэта і адбудзецца, то не ў сувязі з падвышэннем цэнаў на энерганосьбіты. Эканоміка сапраўды архівыдатковая. Мала што зроблена ў апошнія гады, таму чакаюць паглыблення крызісу”,– растлумачыў ён.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: