Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вешнякоў: «Саюзны» рэферэндум можа адбыцца ў 2007–2008 гады 11:16, 27/02/2007
Рэферэндум па Канстытуцыйным акце “саюзнай дзяржавы” можа адбыцца ў 2007–2008 гады, паведаміў часопісу “Союзное государство” старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Расеі Аляксандр Вешнякоў, паведамляе “Інтэрфакс”. Заканадаўства Расеі дазваляе правесці рэферэндум па праекце Канстытуцыйнага акту ў любы перыяд часу, у тым ліку ў 2007 альбо 2008 гады, паведаміў Вешнякоў.
Магчымасць вынясення на рэферэндум Расеі Канстытуцыйнага акту “саюзнай дзяржавы” прадугледжаная міжнароднай дамовай Расеі – Дамовай аб стварэнні “саюзнай дзяржавы”, другім пунктам артыкула 62 якога прадугледжана, што пасля ўхвалення парламентам “саюзнай дзяржавы” праект Канстытуцыйнага акту перадаецца прэзідэнтамі дзяржаў–удзельніц, а пасля выносіцца на рэферэндумы ў дзяржавах–удзельніцах, паведаміў А.Вешнякоў.
У артыкуле 22 Федэральнага канстытуцыйнага закону “Аб рэферэндуме Расеі” канкрэтызуецца парадак вынясення на рэферэндум Расеі ў адпаведнасці з міжнароднай дамовай РФ праекту нарматыўнага акту або пытання дзяржаўнага значэння: такі рэферэндум прызначаецца з ініцыятывы федэральных органаў дзяржаўнай улады, да кампетэнцыі якіх міжнароднай дамовай РФ аднесен разгляд праекту нарматыўнага акту або пытання дзяржаўнага значэння, адзначыў А.Вешнякоў.
Ініцыятыва правядзення рэферэндуму Расейскай Федэрацыі ў дадзеным выпадку афармляецца рашэннямі адпаведных федэральных органаў дзяржаўнай улады – палат парламента РФ, а прызначае рэферэндум паводле пункта “в” артыкула 84 Канстытуцыі Расейскай Федэрацыі, артыкула 23 Федэральнага канстытуцыйнага закону “Аб рэферэндуме Расеі” прэзідэнт РФ, адзначыў А.Вешнякоў.