|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Працоўных «нелегалаў» будуць выкрываць 10:38, 27/02/2007 Сярод найбольш важных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2007 год упершыню ўключаны паказчык “колькасць занятых у эканоміцы”. Прадугледжваецца за год павялічыць яе да 4375–4448 тыс. чалавек (па ацэнцы Міністэрствы статыстыкі і аналізу рэспублікі, летась колькасць занятых у эканоміцы склала 4362 тыс. чалавек). У цэлым на 2006–2010 гады прадугледжана падвышэнне ўзроўню занятасці насельніцтва на 10–11% да ўзроўню 2005 г. – да 4740–4775 тыс. чалавек. Дарэчы, упершыню ў Дзяржаўнай праграме садзейнічання занятасці насельніцтва, праект якой ухвалены на паседжанні прэзідыума Савета міністраў 13 лютага, прадугледжаныя меры па павелічэнні колькасці занятых у эканоміцы. У дакуменце вызначаныя параметры па прыцягненні ў эканамічную дзейнасць непрацуючых грамадзянаў, у тым ліку ў разрэзе абласцей. Упершыню вызначаюцца і заданні па садзейнічанні ў працаўладкаванні не толькі беспрацоўным, але і незанятым грамадзянам. Безумоўна, каб прыцягнуць у эканоміку новыя “штыкі”, добра б мець поўнае ўяўленне пра іх структуры і асаблівасці. Вызначэнне колькасці эканамічна неактыўнага насельніцтва (то бок, здольнага працаваць, але якое не працуе з той або іншай прычыны) – камень перапоны цягам ужо некалькіх гадоў. Лічбы агучваюцца самыя розныя – ад 500 тыс. да 1500 тыс. чалавек. Магчыма, рэальная сітуацыя будзе ясная пасля апрацоўкі дадзеных перапісу 2009 г. У “апытальнік” уключаны раздзел аб занятасці насельніцтва, што дазволіць не толькі назваць колькасць эканамічна неактыўных грамадзян, але і прааналізаваць яе зрэз. Пакуль даводзіцца зыходзіць з вынікаў выбарачнага сацыялагічнага апытання, праведзенага летась. Па ацэнцы, колькасць незанятых у эканоміцы дасягае 736 тыс. чалавек. Іх можна ўмоўна падзяліць на дзве асноўныя групы. У першую ўваходзяць грамадзяне, якія шукаюць працу або працуюць без афармлення працоўных стасункаў, у другую – тыя, хто працаваць не імкнецца. З эканамічнага пункту гледжання цікавы склад першай групы (агульнай колькасцю 372 тыс. чалавек). У яе, у прыватнасці, уваходзяць 180 тыс. Беларусаў, якія выязджаюць на працу за межы рэгіёна пражывання без рэгістрацыі сваёй занятасці. Гэта, між іншым, каля чвэрці усяго незанятага ў нашай эканоміцы працаздольнага насельніцтва (прычым пераважна мужчына). Дзве траціны ад агульнай колькасці тых, хто выязджае на заработкі, працуюць у Беларусі, адна траціна (117 тыс.) за яе межамі. З іх амаль 84% – у Расеі, астатнія – у краінах Балтыі, Польшчы, Чэхіі, Нямеччыны і іншых. Да другой групы адносяцца людзі, якія не шукаюць працу, не здольныя працаваць па стане здароўя, а таксама тыя, у каго няма неабходнасці працаваць і тыя, хто працаваць не жадае. Ацэначная колькасць другой групы эканамічна незанятага насельніцтва – 364 тыс. чалавек. Сярод тых, хто не бачыць для сябе неабходнасці працаваць, каля 110 тыс. чалавек. Адны жывуць на прыбыткі ад здачы ў арэнду ўласнасці, іншыя – за кошт зберажэнняў, адсоткаў з укладанняў, трэція маюць нязменную крыніцу прыбытку за кошт сваякоў. У гэтую групу ўваходзяць і людзі, якія атрымліваюць розныя пенсіі і дапамогі (напрыклад, пенсіі па ўзросце і за выслугу гадоў да дасягнення агульнаўсталяванага пенсійнага ўзросту, дапамогі па даглядзе за інвалідамі або састарэлымі). Колькасць асоб без вызначанага месца жыхарства, па ацэнцы, складае каля 4,7 тыс. чалавек. Другая група эканамічна неактыўнага насельніцтва па аб’ектыўных прычынах адчувальнага прыросту працоўных рэсурсаў не дасць. А вось першую можна разглядаць, з аднаго боку, як патэнцыйную базу для павелічэння колькасці беспрацоўных, з другога – як рэзерв павелічэння колькасці занятых. Задача як раз у тым, каб не дапусціць масавага прытоку прадстаўнікоў гэтай групы ў дзяржслужбу занятасці ўжо ў статусе беспрацоўных. Калі ўявіць сабе гіпатэтычную сітуацыю, што ўсе гэтыя людзі адначасова заявяць пра сваё жаданне працаўладкавацца (прытым што вакансій у банку дадзеных каля 50 тыс.), то ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў краіне можа выйсці з “кісялёвых берагоў” сацыяльна дапушчальных меж. Так якім чынам вярнуць частку працаздольнага насельніцтва ў рэчышча айчыннай легальнай эканомікі, а таксама стварыць прывабныя ўмовы для тых, хто ўносіць свой ўклад у ВУП іншых краін, у першую чаргу РФ?
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|