Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Юшчанка: Аб’яднанне БЮТ і НУ перашкодзіць узурпацыі ўлады
12:14, 27/02/2007

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка вітае аб’яднанне апазіцыйных сілаў у Вярхоўнай Радзе. Ён выказаў упэўненасць, што толькі моцная аб’яднаная апазіцыя здольная перашкодзіць узурпацыі ўлады сіламі палітычнага рэваншу, а значыць кансалідацыя дэмакратычных сілаў у парламенце – гэта толькі першы крок.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка Украінскай дзяржавы, Юшчанка ацэньвае аб’яднанне апазіцыі “як важную перадумову для супрацьстаяння сістэмнаму і адкрытаму парушэнню Канстытуцыі Украіны і дзейнага заканадаўства, якія назіраем у парламенце краіны”.

У сваім лісце да кіраўнікоў дэпутацкіх фракцый Блок Юліі Цімашэнкі і Наша Украіна, Прэзідэнт, у прыватнасці, адзначыў: “Падзяляю выказаную Вамі турботу з нагоды сур’ёзных пагроз, якія ўзніклі ў палітычным жыцці Украіны і якія ствараюць рэальную небяспеку для канстытуцыйнага ладу ўкраінскай дзяржавы, яго бяспекі і стабільнасці, правоў і свабодаў грамадзянаў Украіны”.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што менавіта аб’яднанне апазіцыйных сілаў улетку 2004 года дало штуршок перамозе дэмакратычных каштоўнасцяў над аўтакратычнай карупцыйнай сістэмай. Юшчанка таксама падкрэсліў, што як Кіраўнік дзяржавы не пакідае незаўважаным абурэнне і неўспрыманне, якія выклікаюць у мільёнаў нашых суайчыннікаў спробы вярнуць Украіну на шлях аўтарытарнага кіравання.

“Заклікаю ўсе адказныя палітычныя сілы краіны да канструктыўнага ўзаемадзеяння і, у той самы час, запэўніваю ўкраінскае грамадства, што ў выпадку найменшых спроб працягнуць наступ на Асноўны Закон Украіны і правы грамадзянаў я выкарыстаю ўсё наяўныя ў Кіраўніка дзяржавы канстытуцыйныя паўнамоцтвы для абароны людзей, нашых нацыянальных інтарэсаў і дзяржаўнасці Украіны”, – падкрэсліваецца ў лісце.

Нагадаем, што 24 лютага старшыня рады Блока Наша Украіна Віктар Балога і лідэр БЮТ Юлія Цімашэнка падпісалі Пагадненне аб Аб’яднанай апазіцыі.

У Пагадненні, у прыватнасці, ідзе гаворка пра тое, што дзве палітычныя сілы выступаюць за датэрміновыя выбары ў Вярхоўную Раду. Аднак, ні пра які агульны спіс на выбары не гаворыцца. Як падкрэсліў сёння Балога, у выпадку датэрміновых выбараў БЮТ і Наша Украіна пойдуць асобнымі спісамі. Раней аналагічную заяву зрабіла ў эфіры тэлеканала “Інтэр” Юлія Цімашэнка.

У антыкрызіснай кааліцыі аб’яднанне НУ і БЮТ успрынялі досыць жорстка. Так, прэм’ер-міністр Віктар Януковіч заявіў: “Мы не дапусцім прыходу да ўлады ўрада Цімашэнкі”.

У сваю чаргу, каардынатар парламенцкай большасці Раіса Багатырова адзначыла, што аб’яднанне БЮТ і НУ у адзіную парламенцкую апазіцыю можа прывесці не толькі да датэрміновых парламенцкіх выбараў, да якіх імкнуцца апазіцыянеры, але і справакаваць новыя прэзідэнцкія выбары.

Гэтага дамагаецца і намеснік лідэра фракцыі Партыі рэгіёнаў Васіль Кісялёў. Па яго словах, пытанне аб датэрміновых выбарах Прэзідэнта ўзнікне ў сувязі з непрызнаннем ім канстытуцыйных зменаў. “Ужо на гэтым тыдні я буду прапаноўваць, каб мы зарэгістравалі праект закона аб датэрміновых выбарах адначасова і Прэзідэнта Украіны і выбарах у Вярхоўную Раду Украіны”, – адзначыў ён.


Корреспондент.net


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: