Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэлегацыя беларускай апазыцыі прыбыла ў ЗША
10:12, 27/02/2007

Дэлегацыя беларускай апазыцыі прыбыла ў Вашынгтон позна ў панядзелак па мясцовым часе -- з-за кепскіх умоваў надвор’я у Вашынгтонскім аэрапорце. Сёньня раніцай пачнецца афіцыйная праграма візыту беларускіх дэмакратаў у Злучаныя Штаты.

У прыватнасьці беларускія апазыцыянэры сустрэнуцца з сэнатарам Джонам Мак-Кейнам, патэнцыйным кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах 2008 году ад Рэспубліканскай партыі, у Дзярждэпартамэнце іх прыме намесьнік памочніка дзяржсакратара Дэвід Крэмэр, у Кангрэсе яны сустрэнуцца з сябрамі Хельсынскай камісіі. Заплянаваныя сустрэчы з амбасадарамі эўрапейскіх краінаў у Вашынгтоне, а таксама з дасьледчыкамі, прадстаўнікамі грамадзкасьці і прэсы. На сераду заплянаванае спатканьне з рэдакцыйнай калегіяй газэты “Вашынгтон пост”.

Адзін з сябраў беларускай дэлегацыі лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка гэтак акрэсьліў для “Радыё Свабода” мэты гэтых сустрэч і перамоваў:

“Гэта першы прыезд прадстаўнічай дэлегацыі кааліцыі дэмакратычных сілаў у Вашынгтон з пачатку гэтага году, які стварыў як новыя выклікі, праблемы, гэтак і новыя шанцы для Беларусі. І зразумела, што тыя ў Вашынгтоне, хто паважна займаецца нашым рэгіёнам, каго турбуе будучыня незалежных краінаў, якія раней належалі да былога савецкага блёку, каго турбуе сытуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека, хочуць пачуць нашы меркаваньні: што адбываецца, якія шанцы зьменаў на лепшае і чым яны могуць паспрыяць гэтым зьменам. Вось мы маем намер на гэтае пытаньне адказаць”.

У склад дэлегацыі беларускай апазыцыі акрамя лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, ўваходзяць старшыня АГП Анатоль Лябедзька, першы сакратар Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін, жонка палітвязьня Ірына Казуліна і старшыня рабочай групы Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Сяргей Мацкевіч. Візыт працягнецца да 4 сакавіка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: