Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Премьер-министр Беларуси Сергей Сидорский поручил правительству наладить сотрудничество с печатными изданиями (государственными и негосударственными), которые освещают экономику страны и работу правительства в том числе. При выявлении фактов «необъективного» и «некорректного» освещения экономических процессов приказано принять меры по привлечению работников органов госуправления к дисциплинарной ответственности -- вплоть до освобождения от занимаемых должностей.
У Чэхіі пачаўся Міжнародны фэст дакументальнага кіно “Адзін свет”. Усе прадстаўленыя на ім стужкі прысвечаныя праваабарончай тэматыцы. На бліжэйшым тыдні ў Празе і яшчэ 15 гарадах можна будзе даведацца, як ідуць справы з правамі чалавека ва ўсім свеце. Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, арганізатары фэсту запрасілі ў журы жонку лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча Іну Кулей, якая ўзначальвае Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”. На кінафэсце, паводле папярэдняй інфармацыі, будуць прадстаўленыя два фільмы пра Беларусь – «Плошча» Юрыя Хашчавацкага і “Урок беларускага” Мірэка Дэмбіньскага.
Намеснік старшыні Барысаўскай гарадской першаснай арганізацыі прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Анатоль Аскерка змагаецца за аднаўленне на працы, піша praca-by.info. Ён быў звольнены 31 студзеня 2007 з пасады слесара-рамонтніка 6 разраду сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства “Фребор”, пасля таго, як прапанаваў кіраўніцтву перагледзець умовы свайго кантракту.
Сёньня выканаўца абавязкаў кіраўніка гомельскай абласной арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Алег Шабетнік з Рэчыцы нечакана для сябе даведаўся, што пакараны судом штрафам памерам 50 базавых велічыняў – 1 мільён 550 тысячаў рублёў, паведаміла “Радыё Свабода”. Па пошце прыйшла пастанова судзьдзі Цэнтральнага раёну Гомеля Марыны Дамненкі аб прызнаньні яго вінаватым ў незаконным перамяшчэньні праз мяжу друкаваных выданьняў.
Проносясь по заснеженным улицам в джипе с тонированными стеклами, с брильянтовыми перстнями на пальцах и потаенным страхом в душе, что всего этого он когда-нибудь лишится, богатый россиянин внезапно осознает: денег на оффшорных счетах ему хватает, а вот с фантазией проблемы.
Праблема рэалізацыі прадукцыі застаецца вострай для беларускіх вытворцаў цукру, паведамілі “Інтэрфаксу” ў канцэрне “Белдзяржхарчпрам”. “Улічваючы нізкія тэмпы росту паставак цукру на расейскі рынак, вытворцы заклапочаныя пошукам новых каналаў збыту прадукцыі”, – адзначылі ў канцэрне.
Святаслаў Вакарчук, лідэр украінскага гурта “Акеан Эльзы”, лепшага рок-гурта Украіны па версіі сёлетняга “Ukrainian Rock Awards”, адказаў на пытаньні “Еўрапейскага радыё для Беларусі”.
Прадпрымальнікі Гародні плануюць правесці мітынг 25 сакавіка, а таксама чакаюць, што ў мітынгу возьмуць удзел актывісты палітычных сілаў. Пра гэта паведаміў БелаПАН лідэр стачачнага камітэту прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі. “27 лютага была дасягнутая дамоўленасць наконт удзелу ў акцыі з прадпрымальнікамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а 26 лютага – з паплечнікамі Аляксандра Мілінкевіча”, – сказаў В.Леванеўскі.
Аляксандр Лукашэнка адпраўляе ў Еўропу спецпрадстаўніка міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Гайдукевіча з прапановамі па наладжванні стасункаў. Паводле наяўнай інфармацыі, яго чакаюць у Францыі, Нямеччыне і Італіі, а таксама ў галоўным офісе Еўразвяза, дзе, як спадзяюцца ў Менску, беларускі прадстаўнік можа разлічваць на добразычлівае стаўленне і згоду на крэдытныя траншы, піша “Независимая газета”.
З 1 сакавіка ўступае ў сілу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП) і Працэсуальна-выканаўчы Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКаАП). Дадзеным заканадаўствам уведзены новы від адміністрацыйнага спагнання – дэпартацыя – які будзе ўжывацца ў дачыненні замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства за здзяйсненне шэрагу адміністрацыйных правапарушэнняў (раней дадзеная працэдура рэгламентавалася Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 1998 года “Аб іміграцыі”).
Учора на канферэнцыю “Расія — вяртанне да імперыі?” ў Варшаву прыехалі Глеб Паўлоўскі, старшыня "Фонду эфектыўнай палітыкі", неафіцыйны дарадца Уладзіміра Пуціна, ды Уладзімір Букоўскі, як яго прадставілі — “чалавек-легенда”, дысідэнт, пісьменнік, які вымушаны жыць на эміграцыі, паведамляе “Еўрапейскае радыё для Беларусі”.
У аўторак увечары лідэрка апазіцыйнай украінскай партыі БЮТ Юлія Цімашэнка прыбыла ў Вашынгтон з трохдзённым візітам. Падчас візіту Цімашэнка сустрэнецца з віцэ-прэзідэнтам ЗША Рычардам Чэйні і Дзяржсакратаром Кандалізай Райс, а таксама з іншымі вышэйшымі палітыкамі і бізнэсмэнамі.
Директор разведслужб США Майкл Макконнел заявил, что политика России становится все более антидемократичной и жесткой по мере приближения президентских выборов в России. Это выступление было открытым для прессы и поэтому осторожным, но на руках у сенаторов был его полный текст, а после вступительной части журналистов удалили из зала заседаний и прошли закрытые слушания.
Следим за фигурой 14:12, 28/02/2007, Светлана Калинкина, «Белорусский партизан»
За последние дни сразу несколько человек попросили меня передать Сергею Калякину, чтобы он был особенно осторожным. Мол, очень не понравилась Александру Лукашенко информация о том, что с помощью Кремля выстраивается новая конфигурация сил на белорусском политическом поле, и что важная роль в ней отводится лидеру коммунистов и всего левого блока. «Его будут вести на посадку», - сделал вывод один мой собеседник. «Как бы автокатастрофа не случилась», - предупредил другой.
Сёння ў Пскове на пятым паседжанні пастаянна дзейнага семінара пры Парламенцкім Сходзе па пытаннях будавання “саюзнай дзяржавы” на тэму “Становішча і перспектывы вайсковага і вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі у працэсе будавання “саюзнай дзяржавы” дэпутат дзяржаўнай Думы Расеі Франц Клінцэвіч паведаміў, што, “калі сёння беларускія прадпрыемствы не будуць рабіць пэўных шагоў, звязаных з мадэрнізацыяй пераўзбраення, то заказы для Міністэрства абароны Расеі будуць выконваць расейскія прадпрыемствы”.
Лідэр дэмакратычных сіл Александр Мілінкевіч наведвае Берасьцейшчыну, дзе сустракаецца з актывістамі апазыцыі ў Пружанах, Івацэвічах, Ганцавічах, Кобрыне і іншых райцэнтрах. Сёньня ў Берасьці Аляксандар Мілінкевіч правядзе прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў.
Праваахоўныя органы Беларусі гатовыя Забяспечыць стабільнасць і парадак у грамадстве ва ўмовах правядзення прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў, заявіў журналістам намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Прус, адказваючы на пытанні журналістаў у сувязі з тым, што беларускі ўрад разгледзіць магчымасць актывізацыі продажу долі дзяржаўнай маёмасці ў шэрагу стратэгічных прадпрыемстваў.
Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Расеі Васіль Даўгалёў лічыць, што неўзабаве Беларусь можа пераарыентавацца з расейскага рынку металаў на ўкраінскі.
Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), каардынатар Еўрапейскай кааліцыі і палітвязень Мікалай Статкевіч, які адбывае цяпер два гады “хіміі” за арганізацыю масавых акцый, верыць, што 25 сакавіка стане ў Беларусі дзяржаўным святам. “Мэта перамоваў з уладамі, абвешчаная Аляксандрам Мілінкевічам, вельмі высакародная і ўсім зразумелая, бо незалежнасць – гэта неабходная ўмова свабоды і дэмакратыі. Без незалежнасці не будзе свабоды, а будзе незалежнасць – рана ці позна будзе свабода. Прапанова Мілінкевіча вельмі ўдалая і для еўрапейскай палітыкі, бо лідэр апазіцыі паказвае сябе адказным палітыкам, гатовым удзельнічаць у працэсе арганізацыі дыялогу Беларусі з Еўропай. Я веру, што 25 сакавіка стане дзяржаўным святам. Упэўнены, што вельмі шмат людзей выйдуць у гэты дзень на святкаванне Дня волі. 25 сакавіка 1918 года адбылася вельмі важная падзея ў гісторыі нашай краіны, якая абумовіла дзяржаўнасць Беларусі. Да таго ж шмат для каго 25 сакавіка – гэта напамінак пра падзеі мінулага года, калі дзесяткі тысяч людзей вышлі на вуліцы Менска, каб абараніць свой выбар”, – заявіў у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Мікалай Статкевіч.
Дзяржава гатовая прадаваць сваю долю ў буйных беларускіх прадпрыемствах, аднак толькі за іх рэальны кошт, заявіў у Менску журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. “Калі нехта хоча купіць за капейкі беларускія прадпрыемствы – гэтага не будзе”, – падкрэсліў С.Сідорскі.
Аб’ём экспартных паставак расейскіх узбраенняў у краіны СНД у 2006 г. у параўнанні з папярэднім годам узрос у два разы, аднак яго ўдзельная вага ў агульным аб’ёме склала не на шмат больш за 1%. Двухразовае павелічэнне аб’ёму экспартных паставак узбраенняў у краіны СНД стала магчымым дзякуючы значнаму павелічэнню паставак у Азербайджан, Арменію, Беларусь і Узбекістан. Пра гэта ІА REGNUM паведамілі ў прэс-службе Федэральнай службы па вайскова-тэхнічнаму супрацоўніцтву (ФСВТС).
Супрацоўнікі праваахоўных органаў правяраюць на дачыненне да забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай шэраг асоб, паведаміў журналістам у Мінску намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Прус.
Мытнікі давялі да галечы галоўнага дабрачынца Гомельшчыны. Яны наклалі на вядучую дабрачынную структуру 330-мільённы штраф. Яшчэ ў 100 мільёнаў рублёў абыдзецца ўтылізацыя сапсаваных прадуктаў, што па віне мытнікаў так і не дайшлі да зоны. Згнілі яны на складах, арэнда якіх каштавала 50 мільёнаў. У выніку набягае каля 200 тысяч еўра, піша сайт www.bulletinonline.org. Такіх грошаў у грамадскай арганізацыі проста няма.
Да гадавіны Сакавіцкіх падзеяў на менскім Кастрычніцкім пляцы мастак Аляксей Марачкін напісаў карціну пад назвай “За Свабоду! Плошча Каліноўскага”. На вялікім палатне, якое мае памер два на два мэтры, адлюстраваныя тагачасныя падзеі, рэальныя і фантастычныя героі. Пра сваю працу над гэтым незвычайным творам Аляксей Марачкін пагадзіўся расказаць “Радыё Свабода”.
Прадстаўнікі беларускай апазыцыі ў часе свайго візыту ў Вашынгтон у аўторак мелі сустрэчы Дзярждэпартамэнце і ў буйных няўрадавых арганізацыях: Нацыянальным дэмакратычным інстытуце міжнародных дачыненьняў, Нацыянальным фондзе ў падтрымку дэмакратыі, а таксама зь лідэрамі беларускай дыяспары.
"Это будет бесприбыльная экономика, нулевая, неэффективная, сидящая на голодном пайке. Мы начнем просить деньги в долг. Россия будет давать займы, за которые мы потом будем отдавать собственность", — писалось еще 1 января 2007. Так оно и получается.
Анансаваная гэтымі днямі прыватызацыя беларускай эканомікі не закране нафтавую галіну. Да ліпеня 2007 года ў краіне будзе створаная дзяржаўная нафтавая кампанія. Пра гэта, паводле інфармацыі афіцыйных крыніц, заявіў учора на паседжанні прэзідыума Савета міністраў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Таксама, па яго словах, ужо вядзецца праца па стварэнні нафтатрэйдэрскай кампаніі з удзелам беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, піша газета РБК daily.
Китайские биржи устроили миру 11 сентября без терактов: в "черный вторник" по всему миру падение рынка акций стало самым масштабным со дня террористической атаки на Нью-Йорк. В США рынок "похудел" на 600 млрд долларов. В среду в Китае падения не наблюдается, но на других азиатских биржах акции падают в цене, а инвесторы гадают, было ли небывалое падение лишь коррекцией перегретого рынка или же является долгосрочной тенденцией. Второе не исключено, учитывая напряженность вокруг Ирана. Торги в среду покажут, в какой степени мир готов к новому глобальному фондовому кризису.
Народнага паэту Рыгора Барадуліна, які з 22 лютага прабывае ў рэанімацыі бальніцы Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, урачы плянуюць перавесьці ў тэрапэўтычнае аддзяленьне.
Беларусы, якія жывуць у Варшаве, пачалі зьвяртацца ў амбасады краінаў Эўразьвязу, Расеі, Украіны, Канады і ЗША (усяго 31-й краіны) з заклікам патрабаваць ад афіцыйнага Менску вызваленьня экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна і іншых палітвязьняў.
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў у сераду адправіўся з працоўным візітам у Маскву, дзе правядзе сустрэчу з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым, паведамілі “Інтэрфаксу” ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
Адміністрацыя ЗША ўвяла фінансава-эканамічныя санкцыі супраць шэрагу беларускіх кіраўнікоў. Гэтым разам у “чорны спіс” патрапілі генпракурор рэспублікі Пётр Міклашэвіч, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч, камандзір палка менскага АМАПа Юры Падабед, былы кіраўнік МУС Юры Сівакоў і кіраўнік дэпартамента па грамадскіх арганізацыях Мінюста РБ Алег Сліжэўскі. Сутнасць санкцый у забароне на ўезд у ЗША, замарожванні любых актываў, якія могуць мецца ў гэтых людзей у ЗША, і ўвядзенні забароны на ўсялякія дзелавыя кантакты з імі амерыканцаў, паведамляе ІТАР-ТАСС. Такім чынам, агульная колькасць дзейных і былых сяброў кіраўніцтва Беларусі, у дачыненні якіх ЗША ўвялі фінансавыя санкцыі, дасягнула 16 чалавек, адзначаецца ў паведамленні, размешчаным у аўторак на сайце амерыканскага Міністэрства фінансаў.
Неиспользуемое государственное имущество, находящееся в республиканской собственности, расположенное в небольших населенных пунктах и сельской местности, разрешено передавать в безвозмездное пользование индивидуальным предпринимателям и негосударственным юридическим лицам под конкретные инвестиционные проекты. Это закреплено Указом Президента Республики Беларусь от 27 февраля №108 "О некоторых мерах по вовлечению в хозяйственный оборот неиспользуемого государственного имущества", сообщили БЕЛТА в пресс-службе главы государства.
Пунктам прызначэння для трох дзесяткаў менчукоў стаў пасёлак Гезгалы ў Дзятлаўскім раёне. Людзей высялялі з сталічных кватэр і адпраўлялі ў правінцыю. Пры гэтым грошай за няроўны абмен кватэр ніхто з пацярпелых не атрымоўваў. Міліцыянты расследуюць цяпер факты махлярства.
Заместитель председателя концерна "Белгоспищепром" П. подозревается в мошенничестве. В отношении ее возбуждено уголовное дело по ч. 1 ст. 209 Уголовного кодекса Республики Беларусь, сообщила БелаПАН оперуполномоченный по особо важным делам управления по борьбе с экономическими преступлениями Главного управления криминальной милиции МВД Вероника Посметьева.
Пытанні развіцця беларускага кінематографа абмяркоўваліся ўчора на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам культуры Уладзімірам Матвейчуком, генеральным дырэктарам Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімірам Замяталіным і народным артыстам Беларусі Уладзімірам Гасцюхіным. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.