Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мікалай Статкевіч: «25 сакавіка стане дзяржаўным святам» 13:07, 28/02/2007
Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), каардынатар Еўрапейскай кааліцыі і палітвязень Мікалай Статкевіч, які адбывае цяпер два гады “хіміі” за арганізацыю масавых акцый, верыць, што 25 сакавіка стане ў Беларусі дзяржаўным святам. “Мэта перамоваў з уладамі, абвешчаная Аляксандрам Мілінкевічам, вельмі высакародная і ўсім зразумелая, бо незалежнасць – гэта неабходная ўмова свабоды і дэмакратыі. Без незалежнасці не будзе свабоды, а будзе незалежнасць – рана ці позна будзе свабода. Прапанова Мілінкевіча вельмі ўдалая і для еўрапейскай палітыкі, бо лідэр апазіцыі паказвае сябе адказным палітыкам, гатовым удзельнічаць у працэсе арганізацыі дыялогу Беларусі з Еўропай. Я веру, што 25 сакавіка стане дзяржаўным святам. Упэўнены, што вельмі шмат людзей выйдуць у гэты дзень на святкаванне Дня волі. 25 сакавіка 1918 года адбылася вельмі важная падзея ў гісторыі нашай краіны, якая абумовіла дзяржаўнасць Беларусі. Да таго ж шмат для каго 25 сакавіка – гэта напамінак пра падзеі мінулага года, калі дзесяткі тысяч людзей вышлі на вуліцы Менска, каб абараніць свой выбар”, – заявіў у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Мікалай Статкевіч.