Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандар Мілінкевіч наведвае гарады Берасьцейскай вобласьці 13:39, 28/02/2007
Лідэр дэмакратычных сіл Александр Мілінкевіч наведвае Берасьцейшчыну, дзе сустракаецца з актывістамі апазыцыі ў Пружанах, Івацэвічах, Ганцавічах, Кобрыне і іншых райцэнтрах. Сёньня ў Берасьці Аляксандар Мілінкевіч правядзе прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў.
Паводле старшыні Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрася Губарэвіча, зараз “вызначаецца магчымасьць далучэньня новых прыхільнікаў да ствараемага цяпер ў Беларусі грамадзкага руху “За Свабоду!”.
Паводле прэсавай службы, найбліжэйшымі днямі А.Мілінкевіч наведае Магілеўскую і Віцебскую вобласьці. Галоўнай мэтай гэтых паездак ёсьць стварэньне арганізацыйных структур дэмакратычнага руху “За свабоду”.