Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Глеб Паўлоўскі абвінаваціў палякаў у тым, што яны выдавалі габрэяў нацыстам
14:25, 28/02/2007

Учора на канферэнцыю “Расія — вяртанне да імперыі?” ў Варшаву прыехалі Глеб Паўлоўскі, старшыня "Фонду эфектыўнай палітыкі", неафіцыйны дарадца Уладзіміра Пуціна, ды Уладзімір Букоўскі, як яго прадставілі — “чалавек-легенда”, дысідэнт, пісьменнік, які вымушаны жыць на эміграцыі, паведамляе “Еўрапейскае радыё для Беларусі”.

Усе чакалі інтэлектуальнага рынга, але яго не адбылося. Арганізатары вырашылі не рызыкаваць і не ствараць умоваў для эмацыйных спрэчак, таму запрашалі гасцей у залу па чарзе. Але горача ўсё ж было, слухачы запоўнілі ўсю залу, лесвіцы ды калідоры.

Глеба Паўлоўскага ў зале прывіталі людзі з чачэнскімі сцягамі ды воклічамі: "Зараз вы будзеце слухаць злачынцу і душагуба!" На што публіка зарэагавала апладысментамі.

Найбольш усіх вельмі цікавіла, што скажа Паўлоўскі на пастаўленую тэзу "Расія і яе імперскія інтарэсы". І Паўлоўскі сказаў:

“У нас няма ніякіх ідэй для Польшчы, у нас няма ідэй, як трэба кіраваць Грузіяй. Шчыра кажучы, нам пляваць на тое, як кіруецца Грузія, нам пляваць на яе эканоміку, пляваць на эканоміку ЗША.

І яшчэ я маю страшэнную таямніцу, але вам я яе выдам: нам пляваць на польскую палітыку. Усім, апроч тых, хто атрымоўвае грошы за аналіз польскай палітыкі, але, відаць, атрымоўвае сапраўды шмат, бо гэта было б нерэнтабельна!”


Цягам яго прадмовы зала нестрымана крычала: “Няпраўда!”.

Аўдыторыя, поўная ня толькі журналістаў, але і студэнцкага выгляду моладзі, спрабавала дыскутаваць з Паўлоўскім пра Чачэнію, пра халодную вайну, пра польска-расійскія адносіны, але вынік дыскусіі падвёў сам паліттэхнолаг, вядомы як выдатны дэмагог:

“Бессэнсоўна было б палемізаваць. Адна з найбольш нудных рэчаў — гэта спрэчкі атэістаў з каталікамі: яны да нічога не прыводзяць. Я ацаніў атмасферу ды вашае стаўленне да Расіі”.

Дыскусія закранула і Беларусь. У размове Паўлоўскі адзначыў, што ў Расіі адбываецца працэс дэнацыяналізацыі, а гэта вядзе да лёгкай маніпуляцыі маласвядомымі масамі.

Сам Глеб Паўлоўскі — вялікі прыхільнік саюзу Расіі з Беларуссю. Чаму для Расіі дэнацыяналізацыя гэта кепска, а для Беларусі добра — адказу наўпрост так і не прагучала.

Паўлоўскі толькі адзначыў, што менавіта Лукашэнка робіць усё, каб беларусы засталіся нацыяй, ды нават зацытаваў Лукашэнку, чым у чарговы раз вылікаў абурэнне залы, поўнай палякаў — гаспадароў і арганізатараў сустрэчы.

“Вы памятаеце, як беларусы паводзілі сябе падчас другой сусветнай вайны? Яны паводзілі сябе не як палякі: яны сваіх габрэяў не выдавалі, яны іх баранілі!”, -- сказаў Паўлоўскі.

Прысутныя ў зале пачалі свісцець, стукаць па лавах ды крычыць: “Скандал!!!”

А Уладзімір Букоўскі, як і належыць дысідэнту, пачаў ад красамоўнага анекдота, чым і патлумачыў сваю пазыцыю:

“Сядзіць варона на дрэве з сырам у дзюбе, падбягае да яе лісіца. “Варона, ты будзеш галасаваць за Пуціна?” Варона маўчыць. “Ну, варона, скажы толькі — так ці не”. Варона кажа: “Та-а-ак”. Сыр выпаў, лісіца збегла, а варона сумна задумалася: “А што б было, калі б я сказала — не?”

У расійцаў быў такі ж выбар — паміж камуністам і асобай з КДБ. Гэта выбары?! Паводле аналогіі, гэта тое самае, каб жыхарам ФРГ на выбарах прапаноўвалі дзве кандыдатуры ў канцлеры — эсэсаўца ды гестапаўца”.



камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: