Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З 1 сакавіка становяцца больш жорсткімі правілы знаходжання замежнікаў у Беларусі
14:38, 28/02/2007

З 1 сакавіка ўступае ў сілу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП) і Працэсуальна-выканаўчы Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКаАП). Дадзеным заканадаўствам уведзены новы від адміністрацыйнага спагнання – дэпартацыя – які будзе ўжывацца ў дачыненні замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства за здзяйсненне шэрагу адміністрацыйных правапарушэнняў (раней дадзеная працэдура рэгламентавалася Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 1998 года “Аб іміграцыі”).

Як растлумачылі карэспандэнту БелТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі, дэпартацыя можа быць ужытая да замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства ў якасці дадатковага віду спагнання не толькі за парушэнні правіл знаходжання і транзітнага праезду цераз Рэспубліку Беларусь, але і за пазапраўнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі, памежнага рэжыму або рэжыму ў пунктах пропуску. Гэтая мера адказнасці будзе прызначацца з улікам характару і наступстваў правапарушэння, а таксама асобы вінаватага.

Пры гэтым новы КаАП удасканальвае механізмы забеспячэння права на абарону фізічнай асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс, а таксама працэдура абскарджання і апратэставання рашэнняў аб дэпартацыі. Таксама ў дыспазіцыю артыкулаў занесеныя ўдакладненні, якія канкрэтызуюць пералік дакументаў (віза Беларусі, міграцыйная карта, сапраўдны пашпарт, дазвол на часовае знаходжанне або рэгістрацыя і г. д.), без якіх знаходжанне ў Беларусі з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем.

Акрамя таго, дэпартаванаму замежніку або асобе без грамадзянства прызначаецца тэрмін забароны ўезду ў рэспубліку. Паводле новых загадаў дадзены інтэрвал часу вызначаецца з улікам акалічнасцяў, якія паслужылі прычынай дэпартацыі, і можа вар’іраваць ад 1 да 10 гадоў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: