Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расеі сустрэнуцца ў Маскве 09:48, 28/02/2007
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў у сераду адправіўся з працоўным візітам у Маскву, дзе правядзе сустрэчу з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым, паведамілі “Інтэрфаксу” ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
“Падчас сустрэчы запланаванае абмеркаванне пытанняў узгодненых дзеянняў у сферы знешняй палітыкі “саюзнай дзяржавы” Беларусі і Расеі”, – адзначылі ў беларускім МЗС.