Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



РБК daily: Кансалідацыя нафтавых актываў не выключае іх продажу прыватнікам
10:07, 28/02/2007

Анансаваная гэтымі днямі прыватызацыя беларускай эканомікі не закране нафтавую галіну. Да ліпеня 2007 года ў краіне будзе створаная дзяржаўная нафтавая кампанія. Пра гэта, паводле інфармацыі афіцыйных крыніц, заявіў учора на паседжанні прэзідыума Савета міністраў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Таксама, па яго словах, ужо вядзецца праца па стварэнні нафтатрэйдэрскай кампаніі з удзелам беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, піша газета РБК daily.

23 студзеня на паседжанні ў Наваполацку Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць па прыкладу Беларускай калійнай кампаніі (БКК) дзяржаўную структуру, якая будзе займацца закупам нафты і рэалізацыяй нафтапрадуктаў. Як паведаміў учора спадар Сямашка, канцэрн “Белнафтахім”, які займаўся стварэннем БКК, ужо працуе над стварэннем нафтатрэйдэрскай кампаніі. Па яго словах, цяпер пытанне крэдытавання гэтага праекту абмяркоўваюць банкі.

Нагадаем, што БКК створаная ў красавіку 2005 года як эксклюзіўны пастаўшчык калійных угнаенняў ПА “Беларуськалій” і расейскага “Уралкалія” на замежныя рынкі. Сёння БКК кантралюе блізу траціны паставак калію на сусветны рынак.

Як адзначае Надзея Казакова з МДМ-Банка, зноў створаная нафтатрэйдэрская структура будзе мець магчымасць атрымоўваць даволі танныя крэдыты, якія будуць забяспечаныя экспартнай выручкай. На меркаванне аналітыкаў, з эканамічнага пункту гледжання кошт кансалідаванай кампаніі будзе вышэйшым за кошт разрозненых збытавых кампаній.

Мяркуюць, што два нафтаперапрацоўчых завода (Мазырскі НПЗ і “Нафтан”), “Беларускі нафтавы гандлёвы дом” і ПА “Беларусьнафта” створаць аб’яднаны статутны фонд і зарэгіструюць гэтае прадпрыемства на тэрыторыі Заходняй Еўропы. У “Белнафтахіме” неабходнасць рэгістрацыі кампаніі ў якасці нерэзідэнта тлумачаць дадатковым эканамічным эфектам за кошт памяншэння падатковага складальніка ў яе дзейнасці.

Што да дзяржаўнай нафтавай кампаніі Беларусі, то, як паведаміла РБК daily крыніца, блізкая да беларускага ўрада, планы яе стварэння ў урада Беларусі былі яшчэ на пачатку гэтага года, аднак дагэтуль не было дакладных дадзеных пра параметры і дату адкрыцця такога прадпрыемства. Прычына яго стварэння – жаданне знайсці пазабюджэтную крыніцу фінансавання дзяржпрадпрыемстваў. Цяпер у беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў і трэйдэрскіх кампаній знізіўся прыбытак: самы выгодны беларускі рынак спажывае толькі 20–30% перапрацоўкі, і трэба шукаць шляхі фінансавання і кансалідацыі фінансавых патокаў.

Кансалідацыя нафтавых актываў у адзінай дзяржаўнай кампаніі, зрэшты, не выключае іх далейшага продажу прыватным інвестарам. Аналітыкі не выключаюць, што стварэнне новых структур звязанае з падрыхтоўкай да прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі, сярод якіх нафтаперапрацоўчыя і хімічныя. Па іх словах, у будучыні Менск можа вырашыцца ажыццявіць размяшчэнне часткі іх акцый на адной з міжнародных бірж, пакінуўшы за сабою кантрольны пакет.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: