Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апазыцыйны актывіст завочна аштрафаваны на 1,5 мільёна рублёў
17:12, 28/02/2007

Сёньня выканаўца абавязкаў кіраўніка гомельскай абласной арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Алег Шабетнік з Рэчыцы нечакана для сябе даведаўся, што пакараны судом штрафам памерам 50 базавых велічыняў – 1 мільён 550 тысячаў рублёў, паведаміла “Радыё Свабода”. Па пошце прыйшла пастанова судзьдзі Цэнтральнага раёну Гомеля Марыны Дамненкі аб прызнаньні яго вінаватым ў незаконным перамяшчэньні праз мяжу друкаваных выданьняў.

Паведамленьне пра суд у Рэчыцу прыйшло сёньня, праз два тыдні пасьля судовага разбору. Судзьдзя Дамненка аштрафавала спадара Шабетніка завочна.

Сам Алег Шабетнік камэнтуе гэтую падзею так: “У пастанове напісана, што ў суд Шабетнік не зьявіўся. Пра дзень, час і месца разгляду справы яму паведамлена належным чынам. Але ж я толькі сёньня даведаўся і паставіў у паведамленьні подпіс, а суд быў 13 лютага. Атрымліваецца, што суд ужо выкарыстоўвае сфальшаваныя дакумэнты. Дык што гэта такое? Мне падаецца, што судзьдзю трэба прыцягваць да адказнасьці за фальшаваньне. Гэта ж несумленна! Я ня ведаю, што такое дзеецца”.

У сьнежні летась на памежнай беларуска-ўкраінскай станцыі Церуха, Алег Шабетнік разам аднапартыйцам Сяргеем Старычэнкам быў затрыманы беларускімі мытнікамі. Яны вярталіся цягніком у Гомель з Чарнігава, дзе бралі ўдзел ва ўстаноўчай канфэрэнцыі Саюзу левых партый Беларусі. Тады беларускія мытнікі і канфіскавалі ў сп. Шабетніка матэрыялы ўстаноўчай канфэрэнцыі, а таксама пяць асобнікаў брашуры пра культ асобы Аляксандра Лукашэнкі.

Судзьдзя Дамненка канстатавала ў пастанове, што на падставе зробленага аналізу выяўлена: інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў канфіскаваных у сп. Шабетніка друкаваных выданьнях, “можа нанесьці шкоду палітычным інтарэсам і дзяржаўнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, зьяўляецца забароненай да перамяшчэньня праз мытную мяжу”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: