Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сідорскі: Прадпрыемствы будуць прадаваць за іх рэальны кошт 11:48, 28/02/2007
Дзяржава гатовая прадаваць сваю долю ў буйных беларускіх прадпрыемствах, аднак толькі за іх рэальны кошт, заявіў у Менску журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. “Калі нехта хоча купіць за капейкі беларускія прадпрыемствы – гэтага не будзе”, – падкрэсліў С.Сідорскі.
Па словах прэм’ер-міністра, будзе разгледжанае пытанне продажу “Белшыны”. Яна будзе каштаваць больш за 1 млрд. даляраў. “Белшына” – прадпрыемства, якое працуе эфектыўна, і раздаваць за капейкі дзяржаўную ўласнасць мы не маем намеру”, – адзначыў кіраўнік беларускага ўрада, паведамляе “Інтэрфакс”.
С.Сідорскі таксама звярнуў увагу на тое, што нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы рэспублікі – самыя перадавыя ў СНД, таму іх кошт не можа быць нізкім. Ён таксама нагадаў сітуацыю з продажам 50% акцый “Белтрансгаза”, калі рэальная рынкавая ацэнка (5 млрд. даляраў) перавысіла першапачатковую прапанову расейскага пакупніка больш як у 10 разоў.
С.Сідорскі таксама не разумее ажыятажу СМІ вакол тэмы продажу дзяржаўнай долі ў буйных прадпрыемствах. “Мы ва ўрадзе ў неразуменні: чаму гэтая тэма выклікае такі рэзананс у прэсе? Кожны год у нас выконваецца праграма прыватызацыі прадпрыемстваў”, – сказаў С.Сідорскі і падкрэсліў, што буйныя прадпрыемствы ўсё яшчэ акцыянерныя таварыствы, што неабходна для іх продажу.