Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія цукровыя заводы на мяжы банкруцтва
16:14, 28/02/2007

Праблема рэалізацыі прадукцыі застаецца вострай для беларускіх вытворцаў цукру, паведамілі “Інтэрфаксу” ў канцэрне “Белдзяржхарчпрам”. “Улічваючы нізкія тэмпы росту паставак цукру на расейскі рынак, вытворцы заклапочаныя пошукам новых каналаў збыту прадукцыі”, – адзначылі ў канцэрне.

У “Белдзяржхарчпраме” ўдакладнілі, што ў Расеі захоўваецца ранейшы парадак ў дачыненні беларускага цукру – прадукцыя ўвозіцца праз адзін склад на Маскоўскай мытні і падвяргаецца суцэльнай выгрузцы для кантролю яе паходжання. Штодня прапускаецца не больш як 6 вагонаў цукру, адзначылі ў канцэрне. За студзень–люты 2007 года ўсяго ў Расею паступіла каля 5 тыс. т беларускага цукру.

Між іншым, у вытворцаў цукру назапасілася даволі вялікая колькасць прадукцыі. У “Белдзяржхарчпраме” ўдакладнілі, што да сярэдзіны лютага ўсе цукровыя заводы завяршылі перапрацоўку цукровага бурака. З ураджаю 2006 года былі перапрацаваныя 3,4 млн. т., што больш як на 13% перавысіла аб’ём 2005 года.

Цяпер беларускія вытворцы вывучаюць рынак Сярэдняй Азіі – Кыргызстан, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан. У канцэрне зазначылі, што ў мінулым годзе ў Кыргызстане было створанае прадпрыемства “Беларуская цукровая кампанія” для рэалізацыі прадукцыі на гэтым рынку.

Па дадзеных статыстыкі, у 2006 годзе ў Беларусі ў агульнай складанасці былі вырабленыя 814 тыс.т. цукру, што на 5,8% менш за аб’ём 2005 года. Пры гэтым з цукровага бурака выраблена каля 350 тыс.т. прадукцыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: